В Шумилино прошли праздничные мероприятия к Дню женщин

Актуалии Общество

Вясна, жанчына, прыгажосць
Дзень жанчын… Гэта цудоўнае свята прыходзіць да нас, калі ў паветры дыхае вясной. І як бы ні мянялася наша жыццё, чароўнасць гэтага вясенняга дня застаецца нязменным, адзначыў у сваім выступленні падчас святочных мерапрыемстваў да 8-га Сакавіка, што ладзіліся ў гарадскім Доме культуры, намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў.
Жанчыны дастойныя павагі ўжо толькі таму, што даюць жыццё. Яны  не толькі любячыя маці, але і клапатлівыя жонкі, захавальніцы сямейнага дабрабыту. Жыццёвыя прынцыпы многіх з іх дастойныя пераймання. Як, напрыклад, Л. М. Сабалеўскай, настаўніцы Язвінскай базавай школы, якая выхоўвае трое ўласных і двое прыёмных дзяцей. Любові Мікалаеўне была ўручана Ганаровая грамата раённага выканаўчага камітэта – за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і адказныя адносіны да выканання абавязкаў па выхаванні дзяцей.
На свяце была адзначана і старэйшына вёскі Сянькова Сіроцінскага сельскага Савета Ефрасіння Сысоеўна Лявонава, якой за асабісты ўклад у рашэнне пытанняў жыццезабеспячэння вяскоўцаў, актыўную жыццёвую пазіцыю ўручана падзяка старшыні райвыканкама.
Да Дня жанчын работнікі Дома культуры падрыхтавалі цікавы канцэрт, прысвечаны вясне, каханню і прыгажосці.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №18 ад 11.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *