19 января — Крещение Господне (Богоявление)

Актуалии Духоўнае

Вадохрышча

Вадохрышча, якое праваслаўныя вернікі адзначаюць 19 студзеня — адно з вялікіх двунадзясятых святаў. Гэтае свята таксама называецца Богаяўленнем — пасля хрышчэння ў рацэ Іардан у трыццацігадовым узросце Гасподзь паказаў сябе свету як Збавіцель.

Увечары напярэдадні нашы продкі гатавалі трэцюю за Каляды галодную куццю. Пасля есці можна было толькі раніцой, найперш прычасціўшыся асвячонай вадою. Чын Вялікага асвячэння вады адбываецца ў храмах напярэдадні, 18 студзеня, пасля літургіі. Разам з царкоўнымі свечкамі, купленымі ў гэты дзень, яе захоўваюць у доме, каб яна падтрымлівала ў ім святло і цеплыню ўвесь год.
Гэтая вада, як лічылі нашы продкі,  валодае многімі магічнымі ўласцівасцямі: яна лечыць не толькі цела, але і душу. Вадою прычашчаліся і мыліся, давалі піць хвораму і сурочанаму, дабаўлялі некалькі кропель і пры першым купанні немаўляці, для здароўя.
Таксама лічылася, што чалавек, які пахрысціцца ў гэты дзень, будзе шчаслівым усё жыццё. А калі пакупаецца 19 студзеня ў рацэ, возеры, ваду ў якіх асвяціць свя-шчэннаслужыцель, дык змые ўсе грахі і набудзе здароўе. Таму ў гэты дзень у многіх мясцінах Беларусі захавалася традыцыя тройчы акунацца ў  «іардань» — палонкі ў выглядзе крыжа.
А яшчэ гэтае свята вымушае вернікаў браць прыклад з нашага Збавіцеля, які як апошні грэшнік прыйшоў да Іаана Прадцечы, каб хрысціцца ад яго. Бязгрэшны, ён узяў на сябе ўсе грахі чалавечыя, і менавіта пасля хрышчэння пачаў прасвятляць людзей, азараючы іх святлом ісціны…

Расклад Богаслужэнняў на Вадохрышча
18 cтудзеня 2016 года (панядзелак).
Водаасвятны малебен:

13.00  в. Вялікія Ляжні
14.00  в. Мішкавічы
15.00  в. Андрэева
16.00  в. Мікалаева
17.00  в. Кардон
17.00 усяночная, вялікае водаасвячэнне (Храм Афанасія Брэсцкага, г. п. Шуміліна),
17.00 вялікае водаасвячэнне (Храм Прападобнага Сергія Раданежскага, в. Лескавічы).

19 студзеня 2016 года (аўторак).
Вадохрышча. Богаяўленне

8.00  Божая Літургія (Храм Успення Прасвятой Багародзіцы, в. Пабеда (Лоўжа),
8.30 Божая Літургія, па заканчэнні службы – вялікае водаасвячэнне (Храм Афанасія Брэсцкага, г. п. Шуміліна),
10.00  Водаасвятны малебен у крыніцы в. Пабеда (Лоўжа), потым асвячэнне купелі ў возеры «Царкоўнае»

Водаасвятны малебен:
12.00 Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы в. Сураўні
13.00  в. Мішневічы
14.00  Храм Архістратыга Міхаіла (в. Крывое Сяло).
Фёдар ПУЧЫНСКІ, протаіерэй, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Аляксандр ФУРСАЎ, іерэй, настаяцель Храма Успення Прасвятой Багародзіцы, в. Пабеда.
Надрукавана ў №4 ад 15.01.2016 г.



2 комментария по теме “19 января — Крещение Господне (Богоявление)

  1. Скажите, а какое из 4-х озер в Победе называется Церковное, где там будет сделана купель?

  2. Не знаю, конечно, где Вы нашли 4 озера в Победе, насколько я знаю их там 3, ну да ладно. Озеро Церковное иначе именуют, как Круглое, находится сразу при въезде в деревню по левой стороне, там же и купель делают рядом с дорогой, немного далее источник (там есть указатель), ну и Храм на горе видно. Прорубь интересную делают, ежегодно там бываем на Крещение.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *