На рабочем совещании в райисполкоме: снег, сельхозпроизводство, торговля и другие вопросы

Президент Экономика

Усе службы працуюць у штатным рэжыме
Адкрываючы нараду, у якой ўдзельнічалі начальнікі упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, старшыня раённага выканаўчага камітэта А. І. Снараў адзначыў, што з двума снежнымі цыклонамі ўсе службы ў цэлым справіліся дастойна. Цяпер неабходна завяршыць работы па ачыстцы пад’ездаў і праездаў у аддаленых населеных пунктах раёна, вуліцах райцэнтра, каб без перашкод працавалі “хуткая дапамога”, падвоз газу, аўталаўкі, маршрутныя аўтобусы, іншыя службы, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва. Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый трэба пракантраляваць ачыстку пад’ездаў і тэрыторый, а таксама дахаў будынкаў ад снегу. Акрамя дарожных і камунальных службаў расчышчаць вёскі і пад’езды да іх дапамагаюць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, на ачыстцы ад снегу вуліц і тратуараў працуюць штодзень на грамадскіх работах па 10 беспрацоўных.
Старшыня райвыканкама паведаміў пра абласную нараду па пытаннях сельскагаспадарчай вытворчасці, якая прайшла ў Полацкім раёне. Ён засяродзіў увагу спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на праблемных пытаннях, а таксама на пытаннях выплаты заработнай платы.
Пытанне з закрыццём крамы райспажыўтаварыства ў вёсцы Прыазёрная ўзняла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава: вёска, якая налічвае 280 жыхароў, засталася без доступу да тавараў штодзённага попыту. З боку членаў райвыканкама да кіраўніцтва райспажыўтаварыста ўзнік шэраг пытанняў па захаванні гандлёвай сеткі, па якасці абслугоўвання і  асартыменце ў крамах таварыства.
Як паведаміў начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка, у вобласці павялічылася колькасць махляроў, якія пад выглядам супрацоўнікаў сацыяльнай службы, энерганагляду і іншых пранікаюць у жылыя дамы, асабліва да пажылых людзей, з’явіліся факты рабаўніцтва. Начальнік міліцыі заклікаў грамадзян да пільнасці і папрасіў неадкладна паведамляць у міліцыю (па нумары 102) пра з’яўленне ў населеных пунктах незнаёмых людзей.
На нарадзе былі абмеркаваны іншыя бягучыя пытанні работы арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 5 ад 19.01.2016 г.



1 комментарий по теме “На рабочем совещании в райисполкоме: снег, сельхозпроизводство, торговля и другие вопросы

  1. Второй или третий раз встречаю на страницах газеты штамп «У штатным рэжыме». Видно, автор (редактор С. Ермолаев) не умеет мыслить самостоятельно или ввалился в новое кресло, имея опыт полётов в космос. Не надо повторять одни и те же фразы, им не веришь. И вообще ни слова о проблемах, будто живём мы где-то на Марсе или в Саудовской Аравии…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *