На заседании Шумилинского райисполкома

Актуалии Президент

“Дачаснікі добра працаваць не будуць”
На парадак дня пасяджэння райвыканкама былі вынесены розныя, на першы погляд, пытанні: выкананне зямельнага заканадаўства, замацаванне маладых спецыялістаў, прафілактыка і раскрыццё злачынстваў, корманарыхтоўка. Але ва ўступным слове да кожнага з гэтых пытанняў старшыня райвыканкама У. П. Куранны знайшоў яднаючы фактар – чалавечы. Менавіта людзі працуюць на зямлі, ставяцца да яе беражліва ці наадварот. Менавіта людзі здзяйсняюць і раскрываюць злачынствы, кожны чалавек можа папярэдзіць і спыніць правапарушэнне. Менавіта людзі працуюць на нарыхтоўцы кармоў, і ад таго, як яны спрацуюць, залежыць колькасць і якасць прадукцыі. “Найміт, дачаснік, работнік на час добра працаваць не будуць. Яны не думаюць пра будучыню, для іх абы час прайшоў, – падкрэсліў  кіраўнік раёна. – Таму трэба працаваць на тое, каб маладыя спецыялісты, моладзь наогул заставаліся на Шумілінскай зямлі, каб яны прырасталі да раёна душой, сям’ёй. Каб вярталіся на радзіму шумілінцы, каб заставалася моладзь з іншых рэгіёнаў. Інакш у шумілінскай зямлі не будзе будучыні”.
Начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама З. Ф. Алюліна падрабязна расказала пра работу, якая праводзіцца па захаванні зямельнага заканадаўства і кантролі за выкарыстаннем і аховай зямлі.
За апошнія гады ў раёне праведзена значная работа па ўцягванні ў гаспадарчы абарот зямель, якія не выкарыстоўваліся ці выкарыстоўваліся неэфектыўна. Зафія Францаўна адзначыла і недахопы, якія яшчэ існуюць у  названай рабоце, паведаміла пра меры, што прымаюцца да парушальнікаў зямельнага заканадаўства.
“Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што зямля – гэта багацце краіны, і да яе павінна быць адпаведнае стаўленне, – падкрэсліў У. П. Куранны. – Да парушальнікаў, да нядбайных гаспадароў трэба прымаць самыя жорсткія меры. Падчас падворных абходаў трэба патрабаваць ад людзей безумоўнага навядзення парадку ў населеных пунктах, на зямельных участках”.
З дакладам аб замацаванні маладых спецыялістаў выступіў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. А. Емяльянаў, які расказаў пра работу раённых уладаў, кіраўніцтва асобных прадпрыемстваў з маладымі спецыялістамі, якія прыходзяць у наш раён. Штогод праводзяцца сустрэчы кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі. Так, за апошнія чатыры гады для маладых медыкаў раённыя ўлады выдзелілі 6 кватэр. Жыллё выдзяляецца і ў іншых арганізацыях раёна. Зарплата маладых спецыялістаў знаходзіцца ў дыяпазоне ад 5,6 мільёна рублёў ва ўрачоў да 2,5 мільёна – у работнікаў культуры.
Але падаўляючая большасць моладзі імкнецца з’ехаць пасля адпрацоўкі  па размеркаванні. Апытанне паказвае, што большасць не задавальняе нізкая зарплата, адсутнасць магчымасцяў для кар’ернага росту, узровень інфраструктуры і абмежаваныя ўмовы для развіцця дзяцей, асабліва на вёсцы. Над рашэннем гэтых праблем трэба працаваць усім, шукаць магчымасці падтрымаць моладзь.
“Працаваць трэба пачынаць са школы: не з выпускных класаў, а раней. Кожны кіраўнік прадпрыемства павінен бываць у школах пастаянна, падбіраць для сябе будучыя кадры, накіроўваць іх, рыхтаваць для свайго прадпрыемства, – заўважыў  старшыня райвыканкама. – Наш, шумілінскі малады чалавек ці дзяўчына, з большым жаданнем вернуцца на радзіму, да бацькоў, з большай верагоднасцю застануцца тут працаваць”.
Па сітуацыі з прафілактыкай правапарушэнняў і аператыўным раскрыцці злачынстваў далажыў начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка. У раёне ёсць пэўныя зрухі, але сітуацыя застаецца напружанай. Супрацоўнікі міліцыі працуюць на ўсіх накірунках па прафілактыцы правапарушэнняў і на паляпшэнне крымінальнай сітуацыі ў раёне.
Як падкрэсліў У. П. Куранны, са злачынствамі неабходна змагацца ўсім грамадствам. Улада ідзе насустрач міліцыі. Арганізавана відэаназіранне на трасе Р-20, будзе набыты мабільны відэафіксатар, пашыраецца колькасць відэакамер у райцэнтры. Гэтыя меры павінны працаваць на зніжэнне злачыннасці. Забяспечаны кадры участковых інспектараў, якія павінны ўзяць пад свой кантроль сітуацыю ў сельскай мясцовасці. Усе гэтыя меры забяспечаць паляпшэнне сітуацыі ў раёне.
У абмеркаванні пытання браў удзел пракурор раёна С. У. Зайцаў.
Апошнім у парадку дня было пытанне аб арганізацыі корманарыхтоўкі.  Кіраўнік раёна адзначыў, што спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання падрыхтавалі дакладны рабочы план, цяпер стаіць задача рэалізаваць яго на практыцы. Якасныя кармы ў неабходнай колькасці – залог стабільнай работы жывёлаводаў, залог стабільных зарплат і паступленняў у бюджэт раёна. У першую чаргу ўвага спецыялістаў упраўлення і сельгасарганізацый павінна быць накіравана на якасць правядзення ўсіх работ і на якасць нарыхтаваных кармоў. Планам прадугледжана дапамога аграрыям раёна з боку гарадскіх арганізацый.
Па ўсіх абмеркаваных пытаннях былі прыняты канкрэтныя рашэнні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №40 ад 26.05.2015 г.



5 комментариев по теме “На заседании Шумилинского райисполкома

  1. …Так, за апошнія чатыры гады для маладых медыкаў раённыя ўлады выдзелілі 6 кватэр. Жыллё выдзяляецца і ў іншых арганізацыях раёна. Зарплата маладых спецыялістаў знаходзіцца ў дыяпазоне ад 5,6 мільёна рублёў ва ўрачоў да 2,5 мільёна – у работнікаў культуры…САМИМ НЕ СМЕШНО ОЗВУЧИВАТЬ ТАКИЕ ЦИФРЫ.ЧТО ЗА НИХ МОЖНО КУПИТЬ?КАК ПРОКОРМИТЬ СЕМЬЮ.2010 ИЛИ 2015 ГОД?ПОКА МОЛОДЫЕ, ТОЛЬКО НА ЗАРАБОТКИ..НЕ НУЖНО БОЯТЬСЯ,ДИПЛОМИРОВАННЫЕ ЛЮДИ НАШЕЙ СТРАНЕ НЕ НУЖНЫ. ПРИГОДИТЬСЯ ОН,НЕТ-ВРЕМЯ ПОКАЖЕТ.СЕМЬЮ НЕ ПРОКОРМИШЬ ОБЕЩАНИЯМИ О СВЕТЛОМ БУДУЩЕМ.ЖИТЬ НУЖНО СЕГОДНЯ И ДЕТЕЙ ПРИУЧАТЬ К ЛУЧШЕМУ.И ПОЧЕМУ РАБОТНИКИ КУЛЬТУРЫ ПОЛУЧАЮТ МЕНЬШЕ,ВЕДЬ ОТ НИХ ТАКАЯ ЖЕ ПОЛЬЗА КАК И ОТ ВСЕХ ОСТАЛЬНЫХ «ДЕЯТЕЛЕЙ» РАЙОНА.ПОНЕДЕЛЬНИК,ОБЕД,ПЯТНИЦА-ЗАРПЛАТА.ВОТ ЭТИМ ЖИВЁТ НАШ НАРОД.А ЧТО СДЕЛАНО ИМИ ПОЛЕЗНОГО ДЛЯ РАЙОНА ЗА НЕДЕЛЮ,МЕСЯЦ ГОД.ЧТО МОЖНО ПОТРОГАТЬ,ЧЕМ МОЖНО ГОРДИТЬСЯ.ГДЕ РЕАЛЬНО В РАЙОНЕ МОЖНО ЗАРАБОТАТЬ?2-3 ЧЕЛОВЕКА, РАБОТАЮТ ОСТАЛЬНЫЕ ДЕЛАЮТ ВИД И НА НИХ 50 НАЧАЛЬНИКОВ….

  2. Хотелось бы узнать, какими же способами власть собирается удерживать молодых спецов в районе-банкроте? Где нет вообще никаких перспектив.
    Уважаемая редакция, вам задание: поинтересуйтесь у властей, когда в Шумилино откроется магазин сети «Евроопт? И почему?
    Опубликуйте материал, а я откомментирую его, опираясь на известную мне от супруги информацию с указанием множества интересных фактов и фамилий.

  3. Комментарии, переходящие на личности, будут удаляться. Напоминаем об ответственности за опубликованные комментарии.

  4. Сердце болит за Вас уважаемые. Почему столько пафоса и злости. Будьте добрее. Вы не любите район. Это очевидно, все для Вас чужеродно. Говорите о том, чтобы детей приучать к лучшему. Так давайте приучать, если являетесь родителями к этому самому лучшему. Вы не задумывались над тем, куда из городского парка исчезают отдельные композиции и почему они находятся иногда в плачевном состоянии? А ведь у каждой композиции есть хозяин, кто создал ее, установил в парке для населения, а не для вандалов. Кому мешали 3 колобка, а безобидный Буратино у библиотеки за что он страдает. Давайте начнем с себя, а потом будем интересные факты извлекать для пользы дела.

  5. УВАЖАЕМАЯ ЛЮДМИЛА НЕ БЕРИТЕ БЛИЗКО К СЕРДЦУ.ДЕЛО НЕ В ПАФОСЕ И ЗЛОСТИ…ЗА ЕДУ Я НА БЛАГО РАЙОНА ОТДАЛ 10 ЛЕТ СВОЕЙ ЖИЗНИ,КОГДА РУКОВОДСТВО ПОЛУЧАЛО КВАРТИРЫ И МЕНЯЯ ДРУГ ДРУГА ГОВОРИЛИ О «ПЕРСПЕКТИВАХ».НО У КАЖДОГО СВОЙ ВЫБОР,ВСЁ БАНАЛЬНО УПИРАЕТСЯ В ДЕНЬГИ.УДЕРЖАТЬ «ЖИЛЬЁМ» МОЛОДЫХ СПЕЦИАЛИСТОВ В ОРГАНИЗАЦИЯХ-БАНКРОТАХ НЕРЕАЛЬНО,ЕСЛИ ОНИ РЕАЛЬНО УМНЫЕ МОЛОДЫЕ ЛЮДИ СМОТРЯЩИЕ В ЗАВТРАШНИЙ ДЕНЬ.А ЗА ТАКИЕ ЗАРПЛАТЫ И РАБОТА БУДЕТ СООТВЕТСТВУЮЩЕЙ… РВУТСЯ ЗАНИМАТЬ ДОЛЖНОСТИ ДЛЯ ТОГО ЧТОБЫ СТАТЬ ЗВЁЗДАМИ НА ФОНЕ РЕСПУБЛИКИ:ДВА ПРОКУРОРА-ВЗЯТОЧНИКА,ОПГ ИЗ ПМК 25,ОПГ СУДОИСПОЛНИТЕЛЕЙ,УЧАСТНИКИ БАНДЫ РИНАСА ИЗ ШУМИЛИНСКОГО ОГАИ,ОПГ ШУМИЛИНСКОГО РАЙПО-ЭТО ТЕ КОТОРЫХ МЫ ЗНАЕМ.ДАЖЕ ДЕНЬГИ ВКЛАДЧИКОВ БЕЛАРУСБАНКА УМУДРЯЛИСЬ СНИМАТЬ ИХ СОТРУДНИКИ.А ПОДУМАЙТЕ О СКОЛЬКИХ МЫ ДОГАДЫВАЕМСЯ.ЕЩЁ НИЧЕГО ПОЛЕЗНОГО ДЛЯ РАЙОНА НЕ СДЕЛАЛ НАЗНАЧИЛИ, ПРИЕХАЛ НА ЖИЛЬЁ НА МАШИНУ ПЕРЕКРУТИЛСЯ И УЕХАЛ.А КВАРТИРЫ ПРОДАНЫ…ВОТ ЭТО ТЕМА.А ВЫ ГОВОРИТЕ ЗА БУРАТИНУ. КОНЕЧНО ЭТО НЕ ПРАВИЛЬНО.ЧУЖОЙ ТРУД НУЖНО УВАЖАТЬ И БЕРЕЧЬ ХОТЬ КАКУЮ ТО КРАСОТУ В РАЙЦЕНТРЕ И СПРОСИТЬ ЕСТЬ С КОГО. ОХРАНА ДОЛЖНА НЕ СПАТЬ ВОЗЛЕ ПОЧТЫ И ВОЗИТЬ СВОИ «ДОЛЖНОСТИ» НА ОБЕДЫ УЖИНЫ,А ОХРАНЯТЬ ОБЩЕСТВЕННЫЙ ПОРЯДОК ПЕШКОМ РЯДОМ С АВТОМОБИЛЕМ.ВСЁ ЭТО РЕШАЕМО,РУКОВОДСТВА ПРОСТО НЕТ.НЕТ ЗДЕСЬ В.Н.БАРАДУЛИНА ЗНАЧИТ И ПОРЯДКА НЕ БУДЕТ.ЭТО ФАКТ…ПОЭТОМУ ПОКА МОЛОДЫЕ ТОЛЬКО НА ЗАРАБОТКИ.ПУСТЬ МИНУСОВ И ЗДЕСЬ ХВАТАЕТ,НО ХОТЬ ЗНАЕШЬ ДЛЯ ЧЕГО ТЫ РАБОТАЕШЬ.А НЕ СЛУШАЕШЬ О НАШИХ «достижениях» В РАЙОНЕ.КРОМЕ СПОРТСМЕНОВ И ГОРДИТЬСЯ НЕ КЕМ…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *