В Шумилино появился новый сквер

Актуалии Новости

Новы сквер у Шуміліне

Нядаўна ў Шуміліне  паміж вуліцамі Вакзальная і Шумілінская (ля будынка ваенкамата) з’явілася новае месца адпачынку.

Над яго ўладкаваннем больш за тыдзень працавалі работнікі УП ЖКГ.  Зрэзалі старыя дрэвы, зрабілі падсыпку, прывезлі ўрадлівай зямлі, пасля чаго прыняліся “чараваць” над стварэннем клумбы-горкі, праект якой прадставілі спецыялісты  аддзела будаўніцтва і архітэктуры райвыканкама. Прыгожы мосцік на ўваходзе і  лавачкі для жадаючых адпачыць пабудавалі спецыялісты сталярнага цэха на чале з С. Д. Бандарэнкам.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №39 ад 23.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *