Шумилинский футбол. Из аутсайдеров – в лидеры

Актуалии Спорт, туризм

З аўтсайдараў – у лідары
Завяршыўся першы круг чэмпіянату вобласці па футболе. ФК “Шуміліна” ў групе “А” займае першы радок. Такога выніку ад шуміліскіх футбалістаў мала хто чакаў. Пра каманду, вынікі першага круга чэмпіянату і ўвогуле пра шумілінскі футбол размаўляем з капітанам каманды абаронцам Аляксандрам АРХІПАВЫМ і нападаючым Міхаілам ШАПАВАЛАВЫМ.
– Што ўвогуле можаце сказаць пра першы круг? Якія матчы былі найбольш складаныя і лёгкія?
Аляксандр: Вельмі ўдалы першы круг. Асабліва ў першым крузе хачу вылучыць нашага дванаццатага іграка –  заўзятараў, такой групы падтрымкі можа пазайздросціць любая каманда. Што тычыцца каманды – сыграліся, сталі разумець адзін аднаго плюс строгая гульнявая дысцыпліна.  У каманды ёсць характар і жаданне перамагаць. Думаю, што мы паказалі адзін з лепшых сезонаў у гісторыі шумілінскага футболу.
З матчаў неяк выпала хатняя сустрэча з “Бешанковічамі” – занадта лёгка абыгралі. Астатнія каманды ў прынцыпе аднаго ўзроўню. У кожнай прыходзілася гуляць і выкладваецца на поўную. Хаця перамогу  над  “Ніваю” з Талачына можна назваць адной з самых прынцыповых, даўно мы іх не перамагалі.
Міхаіл: З’явілася каманда. Гэта галоўны вынік першага круга. У нас гуляюць моцныя ігракі, аб’яднаныя  камандным духам. Падкрэслю, у нас – каманда. Таму, фактычна, няма і пэўнага аднаго лідара.
Пагаджуся з Аляксандрам наконт матча з “Бешанковічамі”. На мой погляд, самай цяжкай была сустрэча ў Гарадку з “Прамянём”. Гульня ішла на тоненькага, да першага забітага гола. Нам пашанцавала больш. А шанцуе, як вядома, мацнейшым.
– На пачатку першынства нашу каманду ўспрымалі як аўтсайдара. Калі ў футбалістаў прачнуліся лідарскія якасці і амбіцыі на медалі першынства?
Аляксандр: Перамога над моцным “Дняпром” з Дуброўна дала ўпэўненасці нашай камандзе. Думаецца, што вынік 4:2 на нашу карысць паказаў, што “Шуміліна” больш не аўтсайдар.
Міхаіл: А на мой погляд, крыўдны пройгрыш сенненскаму “Камунальніку”  абудзіў нашы футбольныя амбіцыі. Такі пройгрыш павінен быў быць. Добра, што мы прайгралі ў пачатку сезона, калі яшчэ шмат часу было на выпраўленне памылак.
– Каманда на першым месцы, забіты 22 галы – трэці паказчык у групе, прапусцілі менш за ўсіх – 7 галоў, Міхаіл Шапавалаў узначаліў бамбардзірскую гонку. Хто з каманды стаіць за такімі паказчыкамі?
Міхаіл: Зноў падкрэслю, каманда. Калі па персаналіях – больш складана, кожны  выкладваўся. Як кажуць, варатар – гэта паўкаманды. Наш галкіпер Аляксандр Маслюк у свой час гуляў за каманду БАТЭ па пляжным футболе, быў трэцім варатаром зборнай Беларусі па пляжным футболе. Свой узровень дэманструе і зараз. Надзейныя абаронцы Раман Івашкевіч і Аляксандр Архіпаў, крэатыўныя паўабаронцы Максім Стрыжанок, Аляксандр Рудакоў Артур Гугін і Яўген Лісоўскі. Ну, і канешне, наш “вольны мастак” Сяргей Баранчук . А вось у нападзенні нам яўна не хапае “бегунка”.
Аляксандр: Відаць, трэба пералічваць усю каманду. Тры паўнацэнныя варатары – Аляксандр Маслюк,Сяргей Падбярэзскі і Павел Барысаў. Другую, а мо і трэцюю маладосць сёлета перажываюць Віктар Райчонак, Максім Дземі-дзенка і Аляксандр Хо-дзюш. Добра прагрэсіруюць нашы маладыя футбалісты Іван Бярэднікаў, Арсеній Каробчыц, Павел Шчарбакоў і Аляксей Пашкевіч. Добрым выдалася вяртанне ў каманду обальскага футбаліста Яўгена Салаўёва, які можа сыграць практычна на любой пазіцыі. Яшчэ адзін ігрок з Обалі – Андрэй Меркіянаў –  трывалы ігрок асновы. А што тычыцца легіянераў, то футбалістаў такога ўзроўню, як Сяргей Баранчук і Аляксандр Маслюк, у шумілінскім футболе яшчэ не было.
Сапраўды, нашай камандзе не хапае хуткага нападаючага. І такім нападаючым можа стаць Станіслаў Прасветаў. Спадзяемся, што ў другім крузе Стас пасля траўмы выйдзе на пік формы.
– Якім, на ваш погляд, будзе другі круг?
Аляксандр: Цікавым і насычаным. У кожным матчы будзем імкнуцца гуляць на перамогу – хочацца радаваць нашых заўзятараў. І яшчэ вельмі хочацца, каб на хатнія гульні паболей збіралася футбольных аматараў.
Міхаіл: Адназначна, больш складаным, чым першы круг. Мы заявілі пра сябе. Цяпер сапернікі будуць па-іншаму настройвацца на гульні з намі: спрабаваць адабраць ачкі ў лідара. Хочацца забяспечыць на-дзейны адрыў у ачках і мець магчымасці выбіраць саперніка па плэй-оф. А далей задача мінімум – медаль абласнога чэмпіянату.
– Дзякуй за размову. Працягвайце і далей радаваць футбольных заўзятараў перамогамі і станоўчымі эмоцыямі. Спадзяемся, і медалямі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №58 ад 28.07.2015 г.



1 комментарий по теме “Шумилинский футбол. Из аутсайдеров – в лидеры

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *