Прогноз социально-экономического развития Шумилинского района и районный бюджет на 2020 год утвердили на сессии районного Совета депутатов

Актуалии Президент Экономика

“Працаваць  адной  камандай на  рэальны  вынік”

На мінулым тыдні на апошняй у гэтым годзе сесіі раённага Савета дэпутатаў дэпутацкі корпус абмеркаваў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2019 год, былі вызначаны задачы на будучы год. Удзел у рабоце сесіі прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова і дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе №38 Аляксандр Капшуль. Сесію вяла старшыня райсавета Ірына Новікава.

Са справаздачай аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2019 годзе і прагнозных паказчыках на 2020 год выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў. Віктар Сяргеевіч адзначыў, што ў выніку прынятых райвыканкамам сумесна з дэпутацкім корпусам арга-нізацыйных мер па выкананні задач, пастаўленых на 2019 год, у раёне забяспечана станоўчая дынаміка ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Выканана 2 з 5 паказчыкаў матрыцы задач, у прыватнасці, па ўзроўні зніжэння выдаткаў, працаўладкаванні грамадзян на новыя створаныя працоўныя месцы. Забяспечана выкананне 5 з 12 прагнозных паказчыкаў: па тэмпах росту рознічнага тавараабароту і грамадскага харчавання, зніжэнні ўзроўню выдаткаў па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, колькасці працаўладкаваных грамадзян на новыя створаныя працоўныя месцы, стварэнні новых арганізацый. Забяспечваецца станоўчая дынаміка росту сярэднямесячнай заработнай платы (738,5 руб. пры гадавым заданні 719,6 руб.).  Кіраўнік раёна зрабіў аналіз работы па ўсіх сферах дзейнасці, адзначыў моцныя і слабыя звёны. Перад дэпутатамі, кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, прадпрыемстваў і ўстаноў агучаны галоўныя задачы на наступны год, якія ўсім разам трэба будзе вырашаць.

Сельская гаспадарка. У 2020 годзе плануецца павялічыць плошчы шматгадовых траў, перш за ўсё бабовых і бабова-злакавых травасумесяў. Варта забяспечыць 30 ц к. адз. на ўмоўную галаву, паўтарагадовы запас травяных кармоў. Дадзены ўзровень нарыхтоўкі кармоў дазволіць атрымаць у сярэднім 3,5-4 тыс. кг малака ад каровы ў год. У 2020 годзе плануецца сабраць зерня ў аб’ёме 23 тыс. тон. Сяўба будзе весціся на плошчы 20 тыс. га, у тым ліку зерневых і зернебабовых – 13 тыс. га, рапсу – не менш 4 тыс. га, кукурузы – 3 тыс. га.

Прамысловасць. На 2020 год запланавана рэалізацыя другога этапу мадэр-нізацыі вытворчасці Обальскага керамічнага завода, у прыватнасці, рэканструкцыя тунэльнай печкі з пераводам на мясцовыя віды паліва. Асаблівую ўвагу варта ўдзяліць далейшаму развіццю малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Жыллёва-камунальная гаспадарка. У наступным годзе запланавана будаўніцтва станцый абезжалезвання ў аграгарадках Амбросавічы і Крывое Сяло, а таксама у в. Пабеда за кошт сродкаў абласнога бюджэту і ўласных сродкаў “Віцебскаблводаканала”.

Будаўніцтва. Увод жылля на 2020 год плануецца ў аб’ёме не менш 3480 кв. метраў. Будзе прадоўжана практыка будаўніцтва арэнднага жылля.

Спажывецкі рынак. Прадоўжыцца прыцягненне інвестараў ва ўцягненне ў гаспадарчае абарачэнне гандлёвых аб’ектаў, рэалізуемых райспажытаварыс-твам.

Інвестыцыі. У 2020 годзе аб’ём інвестыцый у асноўны капітал арганізацый раёна складзе згодна з праектам Плана развіцця Шумілінскага раёна 28,7 млн. руб.

Па словах кіраўніка раёна, на 2020 год раёну ўстаноўлены паквартальныя асноўныя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця. Так, неабходна выканаць наступныя прагнозныя паказчыкі: экспарт тавараў у памеры 105,5%, экспарт паслуг – 107%, прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове – 1,2 млн. долараў ЗША. “Каб выканаць складанейшыя задачы, усе мы разам павінны працаваць адзінай камандай на рэальны вынік”, – закончыў даклад Віктар Гутараў.

З дакладам аб бюджэце раёна на 2020 год выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка.

Пасля адбылося абмеркаванне дакладаў. Вы-ступілі намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава, дырэктар УП ЖКГ А. А. Шпакаў, старшыня Мішневіцкага сельсавета Г. У. Зязюлька, дырэктар ОКЗ П. І. Манак.

Падзяку за сумесную работу ў парламенцкіх выбарах, аказаны давер  выказала прысутным Ірына Палякова, яна павіншавала ўсіх з надыходзячым Новым годам, пажадала здароўя, удачы і дабрабыту. Да віншавальных слоў далучыліся Віктар Гутараў і Ірына Новікава.

На сесіі былі абмеркаваны і зацверджаны іншыя актуальныя пытанні, прыняты адпаведныя пастановы.

Алена КАРПУШЭНКА.

Надрукавана ў №102 ад 31.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *