7 мая – День работников радио, телевидения и связи

Актуалии Официально

Паважаныя ветэраны, работнікі раённага радыёвяшчання, раённага вузла электрасувязі!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя цёплыя, шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні з нагоды прафесійнага свята!

Дзейнасць работнікаў усіх відаў сувязі мае асаблівае значэнне: дзякуючы вам мы штодзённа даведваемся пра падзеі ў свеце. Ваша праца дапамагае людзям адчуць дачыненне да працэсаў сучаснасці, адкрывае шырокія магчымасці для чалавечых кантактаў і зносін.
Сёння ў жыцці дзяржавы і кожнага чалавека ў асобнасці роля электронных сродкаў масавай інфармацыі і сувязі імкліва расце. Без  іх немагчымы грамадскі прагрэс і эканамічны рост.
Упэўнены, што ваш прафесіяналізм, аб’ектыўнасць і адданасць справе дазволяць  рэалізаваць адзначаныя планы і забяспечыць шырокі спектр і годную якасць паслуг жыхарам раёна.
Прыміце удзячнасць за вашу добрасумленную працу, пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, удачы і далейшай плённай працы.
Надрукавана ў №35 ад 04.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *