Пройду я по Добеевской, сверну и на Боёвскую…Обсуждаем названия новых улиц райцентра

Актуалии Край шумілінскі Общество

Новыя вуліцы Шуміліна
З развіццём райцэнтра, будаўніцтвам новых кварталаў развіваецца і вулічна-дарожная сетка Шуміліна, з’яўляюцца новыя вуліцы.
Раённы Савет дэпутатаў прапаноўвае наступныя назвы новых вуліц у праектуемым квартале індывідуальнай забудовы мікрараёна СШ №2 (вуліцы Добееўская, Камунальная, Заходняя):  праектуемай вуліцы №1 – вуліца Ільінская; праектуемай вуліцы №2 – вуліца Заходняя;  праектуемай вуліцы №3 – вуліца Баёўская; участка праектуемай вуліцы №4, які з’яўляецца працягам  вуліцы Дубасарскага, — вуліца Дубасарскага; участка  праектуемай вуліцы №5, які з’яўляецца працягам вуліцы Дабееўскай, — вуліца Дабееўская; праектуемай вуліцы №6 – ёсць прапанова назваць вуліцу ў гонар Героя Сацыялістычнай працы Міхаіла Барысавіча Кандраценкі  — вуліца Кандраценкі М. Б; праектуемых завулках: №1 – завулак Баёўскі, №2 – завулак Дабееўскі, №3 – завулак  Заходні.
Прапануецца прысвоіць праезду паміж вуліцай Суворава і вуліцай Юбілейнай найменне ў гонар Героя Сацыялістычнай працы Соф’і Тарасаўны Пальвінскай – вуліца Пальвінскай С. Т.
Свае меркаванні і прапановы накіроўвайце па тэлефонах: 4-95-13, 4-29-68 — аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №64 ад 23.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *