У чытальнай зале Шумилинскай раённай бібліятэкі працуе выстава “З Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам”

Актуалии

Калядная выстава
У чытальнай зале раённай бібліятэкі працуе выстава “З Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам”. Тут прадстаўлена калекцыя старых навагодніх паштовак, вырабы майстроў Дома рамёстваў. На выставе можна ўбачыць шкляныя цацкі, якімі карысталіся яшчэ нашы бабулі. Работнікі бібліятэкі падабралі цікавыя факты з гісторыі святкавання Новага года, а таксама размясцілі на выставе пажаданні чытачам. Выстава будзе працаваць да старога Новага года.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №2 ад 09.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *