В Башнях прошла выездная коллегия управления сельского хозяйства

Актуалии Президент Экономика

“Трэба навучыцца працаваць і лічыць свае грошы”
У раёне склалася традыцыя правядзення выязных калегій райсельгасхарчу. І ў мінулую пятніцу справаздачу перад спецыялістамі ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў трымала ААТ “АграБаравінка”.

На нараду, якая адбылася на ферме Башні, былі запрошаны спецыялісты райсельгасхарчу, кіраўнікі сельгасарганізацый, старшыні сельвыканкамаў. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі старшыня райвыканкама А. І. Снараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, начальнік упраўлення вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі і галіновага будаўніцтва камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама В. М. Шабалаў.
Адкрыў нараду А. І. Снараў, які звярнуў увагу прысутных на тыя змены, што адбыліся на ферме Башні: тэрыторыя абкошана, цялятнік пабелены, у клюшачніку, які не эксплуатаваўся тры гады, забетаніравана падлога, зроблены дах, дзверы, даведзена да ладу сістэма вадапаення, вокны абабіты полікарбанатам. Зараз памяшканне практычна поўнасцю гатова да зімова-стойлавага перыяду і можа прыняць 150 цёлак. На ферме зроблены і ізалятар – гэта санітарныя клеткі для аддзялення хворай жывёлы. Рамантавалі клюшачнік у Башнях, як кажуць, усім светам. Акрамя ўласнай брыгады гаспадаркі, працавалі работнікі УП ЖКГ, лясгасу, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, ветлячэбніцы, ДРБУ-204, райбыткамбіната.
Але на гэтым работы на ферме Башні не заканчваюцца, адзначыў дырэктар “АграБаравінкі” У. А. Арлоў, бо тут яшчэ чатыры памяшканні чакаюць рэканструкцыі. І рамонт зараз у разгары.
На ферме Башні нядаўна пабудаваны новы прафілакторый з індывідуальнымі клеткамі для цялят. Пры належным доглядзе маладняк у такім прафілакторыі будзе даваць добрыя прывагі.
Перад удзельнікамі нарады выступіў В. М. Шабалаў. Віктар Мікалаевіч крытыкаваў Шуміліншчыну за апошняе 21-ае месца па сутачных надоях малака сярод усіх раёнаў вобласці, за непрадукцыйнае выбыццё жывёлы, за малы выхад цялят на сто кароў, за неэфектыўную арганізацыю работы райплемстанцыі. В. М. Шабалаў звярнуў увагу на тое, што шумілінскія сельгаспрадпрыемствы (акрамя ААТ “Лаўжанскае” і “АграБаравінка”) не прывозяць правяраць малако на колькасць саматычных клетак на абласное племпрадпрыемства. Вось таму і атрымліваецца, што за першае паўгоддзе раён здаў на ААТ “Малако” толькі 34% малака гатункам “экстра” ( у мінулым годзе было 48%). “Падлічана, што толькі за пяць дзён сельгасгаспадаркі Шуміліншчыны “згубілі” 780 мільёнаў рублёў (грошы да дэнамінацыі) з-за таго, што малако не пайшло гатункам экстра-клас, – адзначыў В. М. Шабалаў. – Трэба нарэшце навучыцца працаваць і лічыць свае грошы”.
Пытанне ўзнаўлення статку, якое хвалюе і кіраўнікоў сельгасарганізацый, і старшынь сельвыканкамаў, узняла на калегіі І. М. Новікава. Ірына Мікалаеўна агучыла такія лічбы: за студзень-чэрвень гэтага года ў насельніцтва закуплена 138 цялят. У тым ліку 132 цяляці – на жывёлагадоўчы комплекс ААТ “Лаўжанскае” праз райспажыўтаварыства, 3 цяля закупіў “Пры-дзвінскі”, 2 – “Прыазёрны мір”, адно – “Сіроцінскі”. І. М. Новікава адзначыла, што старшыні сельвыканкамаў павінны працаваць індывідуальна з кожным гаспадаром, які трымае кароў, цікавіцца, якая патрэбна дапамога па нарыхтоўцы кармоў. Не павінна быць пушчана на самацёк і ўборка прыватных участкаў з зерневымі. Дарэчы, іх у раёне 260 гектараў, у тым ліку 70 гектараў – у палях севазвароту. Ірына Мікалаеўна адзначыла, што паралельна з уборачнай у гаспадарках камбайны будуць працаваць і на ўчастках вяскоўцаў. Ніводны агарод не павінен застацца неабмалочаным.
Вынікі нарады падвёў А. І. Снараў. Аляксандр Іванавіч адзначыў, што ў кожнага кіраўніка гаспадаркі работы непачаты край. І каб справы пасунуліся ў лепшы бок, трэба мяняць падыходы да работы і спецыялістам гаспадарак, і работнікам райсельгасхарчу.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №54 ад 12.07.2016 г.



2 комментария по теме “В Башнях прошла выездная коллегия управления сельского хозяйства

  1. …І. М. Новікава адзначыла, што старшыні сельвыканкамаў павінны працаваць індывідуальна з кожным гаспадаром, які трымае кароў, цікавіцца, якая патрэбна дапамога па нарыхтоўцы кармоў…
    Спохватилась!!! Лет десять назад почему такие вопросы не поднимала, когда людям, которые держали коров, действительно нужна была помощь? А теперь, когда большинство «опустило руки» она призывает к увеличению личного поголовья.

  2. 21 век на дворе. Помогали всегда и корма готовить и с сенокосом, только вот подсобное хозяйство умирает естественным способом. Остались только самые стойкие. Молодежь в большинстве предпочитает в свободное время отдыхать, а не продолжать рабочий день ещё и на собственном подворье.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *