Операция «Арсенал» закончилась, но сдать незаконное оружие никогда не поздно

Безопасность Закон

Аперацыя “Арсенал”
З 9 па 13 сакавіка па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь былі праведзены аператыўна-прафілактычныя спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Арсенал”.
На жаль, асобныя грамадзяне і зараз незаконна захоўваюць зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы. Такі арсенал часта трапляе ў рукі злачынцаў. Так, за мінулы год у рэспубліцы за незаконныя дзеянні ў абыходжанні са зброяй прыцягнута да крымінальнай адказнасці больш за 400 чалавек, да адміністрацыйнай – больш за 2300 чалавек. Канфіскавана звыш 1100 незарэгістраваных і больш за 2500 зарэгістраваных адзінак зброі, а таксама звыш 30 тысяч патронаў.
Многія прымаюць правільнае рашэнне і добраахвотна здаюць смяртэльна небяспечныя арсеналы. Толькі за мінулы год у органы ўнутраных спраў здадзена больш за 1400 ствалоў незарэгістраванай і больш за чатыры тысячы зарэгістраванай зброі, больш за 95 тысяч патронаў. Гэта зброя ніколі не трапіць у брудныя рукі і не будзе накіравана на чалавека.
Зброю і выбуховыя рэчы можна кругласутачна здаць у любы аддзел міліцыі. Інфармацыю аб прадметах, якія маюць прыкметы выбуховых устройстваў, трэба паведамляць па тэл. 102 або “тэлефонах даверу”: (017) 218-73-56; 218-77-24; 218-75-82 (МУС), (017) 225-13-41; 225-06-78 (УУС на транспарце), (0212)36-20-71 (Віцебскі аддзел унутраных спраў на транспарце).
А. ДОЛГІ, начальнік лінейнага пункта па ст. Шуміліна Віцебскага аддзела ўнутраных спраў
на транспарце.
Надрукавана ў №19 ад 15.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *