Татьяна Борисевич — библиотекарь и депутат

Культура Общество

І бібліятэкар, і дэпутат
Мікалаеўская бібліятэка – культурная ўстанова вёскі.  Таццяна Уладзіміраўна Барысевіч, якая працуе тут 23-ці год, добра ведае густы сваіх чытачоў і заўсёды прапануе адпаведныя кнігі і часопісы.
“Бібліятэчны фонд – гэта 7 тысяч кніг, – расказала Таццяна Уладзіміраўна. – Лічу, што гэта нямала. Калі ў мінулым годзе да мяне завіталі калегі з Улы, яны вельмі здзівіліся такой разнастайнасці кніг і запісаліся ў бібліятэку. А ўвогуле налічваецца 280 чытачоў. Яны сочаць за навінкамі літаратуры, новыя кнігі не залежваюцца, яны ўсе “на руках”. Пры бібліятэцы працуе экалагічны клуб “Пралеска”.
Вяскоўцы ў бібліятэку прыходзяць не толькі за кнігамі, яны расказваюць Таццяне Уладзіміраўне свае радасці і праблемы. Справа ў тым, што жанчына з’яўляецца дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў па вуліцах Цэнтральная і Лясная.  Таму адчувае асаблівую адказнасць за вёску, за пажылых людзей.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №7 ад 26.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *