А в шкафу – пачка макаронов и полкило сахара. Районный рейд по неблагополучным семьям

Закон Общество Семья

А на паліцы – пачак макарон…
У раёне рэгулярна праводзяцца прафілактычныя рэйды  па нядбайных сем’ях.
Некалькі з іх наведалі ў Прыазёрным. Па ўсім відаць, да такіх гасцей тут прывыклі. Можа, менавіта гэта акалічнасць і прымушае “трымацца ў рамках”: у пакоях прыбрана, есці прыгатавана, дзеці дагледжаны. Члены камісіі – метадыст аддзела адукацыі Г. Ф. Раманенка і інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А. В. Селязнёва – адзначылі станоўчыя зрухі ў трох сем’ях. Ужо каторы раз запар падчас рэйду і прычапіцца няма да чаго. А год таму маці дзяцей без нагляду кідалі, да чаркі былі ахвочыя. Сапсавала настрой адна сям’я ў тым жа Прыазёрным. У хаце было холадна і брудна, грубка неабтынкаваная, шыба падвойнага акна разбіта (на здымку). І ў гэту хату пасля гасцявання ў бабулі вернуцца дзеці…
Непрыемна здзівіла адна сям’я ў Дабеі. Маці паўгода нідзе не працуе, спасылаецца на тое, што работы ў калгасе няма. Аднак на гарэлку грошы знаходзяцца. Жанчына прызналася, што не п’е ўсяго два дні. “А чым сына будзеце карміць?” – пытаемся. Гаспадыня расчыняе шафу, дзе на паліцы ляжыць пачак макарон і з паўкілаграма цукру. “Ды неяк будзе, прыдумаю што-небудзь”, –  гаворыць жанчына.
Наступная сям’я з Ляжнёў – мнагадзетная. Не так даўно некалькі месяцаў былі ў прытулку, бо ў сям’і была  бяскорміца. Але цяпер справа пайшла на лад: прадукты ў хаце ёсць, у час адсутнасці гаспадыні дзеці  – пад прыглядам айчыма. “Ды правяраюць нас разы два на тыдзень, – расказаў мужчына. – Толькі ўчора са школы былі”.
Тры сям’і, што наведалі ў Амбросавічах, на першы погляд здаліся даволі прыстойнымі. У хаце і новая мэбля куплена, і камп’ютар ёсць. Але на кухні ў адной з сем’яў убачылі батарэю пустых бутэлек з-пад “чарніла”.
Наступныя гаспадары прызналі свае ўпушчэнні ў выхаванні 15-гадовай дачкі, якая разам з суседскай дзяўчынкай спрабавала атруціцца таблеткамі. “Ну, чаго ім не хапае, гэтым дзецям? – развёў рукамі гаспадар. – Стараемся, каб ні ў чым не мелі патрэбу…”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №19 ад 15.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *