Территориальная оборона в Шумилинском районе: учились действовать в условиях военного времени

Общество

З задачамі справіліся паспяхова

У студзені ва Узброеных Сілах Беларусі  праводзіліся заняткі па баявой гатоўнасці. Як расказаў намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне І. В. Аляксееў, не быў выключэннем і наш раён. У прыватнасці, у раёне адпрацоўваліся  мерапрыемствы для падтрымання пастаяннай баявой гатоўнасці і падрыхтоўкі для выканання задач ва ўмовах ваеннага часу  вайсковымі фарміраваннямі тэрытарыяльнай абароны. Гэта вельмі карпатлівая і адказная работа:  апавяшчэнне і арганізацыя работы элементаў базы правядзення мабілізацыі (пунктаў апавяшчэння і збору ваеннаабавязаных) па  падраздзяленнях тэрытарыяльных войск. Без перабольшвання можна сказаць, што ўвесь раён вучыўся дзейнічаць ва ўмовах ваеннага часу. У вучэннях было задзейнічана больш за 200 жыхароў раёна.
З задачай апавяшчэння ваеннаслужачых паспяхова справіліся работнікі адасобленай групы аб’яднанага ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў на чале з падпалкоўнікам А. М. Собіным і ўчастка апавяшчэння, які фарміруецца з жыхароў нашага раёна.
У вучэннях актыўны ўдзел брала кіраўніцтва раёна. Пры непасрэдным удзеле старшыні райвыканкама А. І. Снарава праведзены заняткі рабочай групы па фарміраванні тэрытарыяльных войск. Ваенны камісар Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў падпалкоўнік А. М. Савіч падкрэсліў, што менавіта ад зладжанай работы кіраўніцтва раёна залежыць агульны поспех тэрытарыяльнай абароны.
Пасля асноўных мерапрыемстваў намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне  І. В. Аляксееў разам з кіраўніком спраў райвыканкама С. Д. Белагаловым, галоўным спецыялістам райвыканкама А. Ю. Дабравольскім праверыў плануемыя месцы размяшчэння тэрытарыяльных войск.
Ваеннаабавязаныя запасу вучыліся  правільна паводзіць сябе ва ўмовах ваеннага часу, на практыцы ўдзельнічалі ў фарміраванні падраздзяленняў тэрытарыяльных войск, удасканальвалі  свае службовыя  абавязкі ў ваенны час. Прычым рабілі гэта з поўнай адказнасцю.  Так, хочацца  адзначыць Аляксандра Буракевіча, які ў свой асабісты юбілей, як сапраўдны афіцэр, прыняў самы актыўны ўдзел у занятках.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №9 ад 02.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *