Новая спортплощадка появится в Шумилинской СШ №2 благодаря кампании «Санта-Ритейл»

Образование Общество Спорт, туризм

Основу под новую спортплощадку готовят работники СШ №2 г.п. Шумилино

Будзе  новая  пляцоўка ў  Шумілінскай  СШ №2

Аматарам актыўнага адпачынку ёсць у райцэнтры нямала месцаў, дзе яны актыўна могуць правесці час.  Гэта ў першую чаргу  тычыцца гарадскога стадыёна і пляцоўкі каля Шумілінскай СШ №1. Можна сказаць, што «пакрыўджанымі» ў гэтым плане заставаліся жыхары мікрараёна Брыкет. Ды і ў Шумілінскай СШ №2 не было годнага стадыёна. А гэты мікрараён апошнім часам дзякуючы пабудаваным шматкватэрным дамам атрымаў другое жыццё. Вось і прыходзілася дзецям і аматарам актыўнага адпачынку шукаць месцы, дзе, напрыклад, можна проста паганяць мяч ці пагуляць у баскетбол.

Гэтым летам сітуацыя кардынальна мяняецца. «Каля Шумілінскай СШ №2 пачалі будаўніцтва сучаснай гульнявой пляцоўкі, – расказвае галоўны спецыяліст райвыканкама Дзмітрый Дубоўскі. –  Гэта будзе ўніверсальная пляцоўка са штучным газонам памерам 15 на 22 метры».  Важна, што падчас выбару варыянту пляцоўкі  перавага была аддадзена ўніверсальнай.  Тры ў адным – менавіта так можна ахарактарызаваць гэты спартыўны аб’ект. Тут дарослыя і дзеці змогуць пагуляць у міні-футбол, валейбол і баскетбол  –  будуць устаноўлены футбольныя вароты, баскетбольныя кольцы і валейбольныя стойкі.

Аснову пад пляцоўку пачалі рабіць работнікі Шумілінскай СШ №2.  Гэты этап вельмі важны і адказны, бо ад яго залежыць якасць усяго збудавання. Робім у першую чаргу для сябе і нашых дзяцей, сцвярджае Дзмітрый Дубоўскі, а, значыць, можна быць упэўненым, што аснова будзе зроблена з захаваннем усіх патрабаванняў да якасці.

Грошы на абсталяванне, а гэта  40 тысяч рублёў,  для спартыўнага аб’екта выдаткавала  кампанія «Санта Рытэйл».  Штучны газон будзе адпавядаць самым строгім сучасным патрабаванням да спартыўных аб’ектаў. Можна не сумнявацца ў якасці і іншага.

Пагуляць на новай спартыўнай пляцоўцы можна будзе ўжо ў канцы лета.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *