Работа с обращениями граждан — в центре внимания райисполкома

Общество Президент

Не даводзіць справу да скаргі

Рабоце са зваротамі грамадзян надаецца значная ўвага ў органах улады ўсіх узроўняў. Так, у мінулы аўторак пытанне аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у першым паўгоддзі бягучага года было вынесена на парадак дня пасяджэння райвыканкама. Загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Любоў Казаравец прадставіла падрабязны аналіз па азначаным пытанні.
За першае паўгоддзе кіраўніцтвам райвыканкама было праведзена 17 асабістых прыёмаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, 6 выязных прыёмаў, на якіх былі прыняты 76 чалавек, у тым ліку старшынёй райвыканкама – 48. Паступіла 104 пісьмовыя і вусныя звароты (120,9% да адпаведнага перыяду мінулага года). З вышэй стаячых арганізацый паступіла 11 зваротаў (у 2015 годзе – 12), у тым ліку 4 – з Адміністрацыі Прэзідэнта, 7 – з аблвыканкама. Пытанні тычыліся выплаты зарплаты і дзіцячых дапамог, аплаты жыллёва-камунальных паслуг і жыллёвага заканадаўства, працаўладкавання і іншага. Сельвыканкамамі праведзены 71 асабісты і 22 выязныя прыёмы, на якіх прыняты 114 чалавек.
Са 104 зваротаў па выніках разгляду прызнаны абгрунтаванымі і задаволены 28 зваротаў, па 50  дадзены тлумачэнні, па 6 – адмоўлена, 2 – накіраваны па кампетэнцыі, 16 – пастаўлены на кантроль, 2 знаходзяцца на выкананні.
Найбольшая колькасць зваротаў у райвыканкам паступіла ад жыхароў райцэнтра – 38 (+17 да 2015 г.) і сельсаветаў: Светласельскага – 15 (+8), Обальскага – 15 (+4), Лаўжанскага – 8 (+2) і Дабейскага – 7 (+5).
У сельвыканкамы паступіла 127 зваротаў (84,7% да узроўню 2015 года).
Больш за ўсё пытанняў тычыцца жыллёва-камунальнай гаспадаркі (30), жыллёвага заканадаўства (16), аграпрамысловага комплексу (18), занятасці і аховы працы (11), сацыяльнага забеспячэння (6).
Дакладчык адзначыла, што шэраг пытанняў знаходзіцца на доўгатэр-міновым кантролі: так, адно пытанне знаходзіцца на кантролі з 2011 года, 2 – з 2012 года. Калі 2 з іх (аб рамонце столі ў кватэрах) нарэшце зрушыліся з месца і да восені павінны быць вырашаны, то на асфальтаванне вуліц Дубасарскага і Свабоды пакуль няма фінансавых сродкаў.
Выяўляць і аператыўна рашаць праблемы, якія хвалююць жыхароў раёна, дапамагаюць штотыднёвыя “прамыя тэлефонныя лініі”. Так, за першае паўгоддзе на 22 “прамыя лініі” паступілі 74 звароты, якія ўтрымлівалі 79 пытанняў, з іх ужо вырашаны 70, застаюцца на кантролі 9.
Эфектыўнай формай работы з’яўляюцца Дні работы з насельніцтвам, што праводзяцца па сельсаветах штомесяц. На іх выяўляюцца праблемы вяскоўцаў, папярэджваюцца звароты грамадзян. Сёлета праведзена пяць такіх мерапрыемстваў, з 83 узнятых пытанняў аператыўна вырашаны 70.
Ад юрыдычных асоб за паўгоддзе паступіла 13 зваротаў, з якіх 5 задаволены, па 3 – адмоўлена, па 5 – дадзены тлумачэнні.
Любоў Іванаўна таксама расказала пра работу органаў улады па выкананні адміністрацыйных працэдур, па рабоце праграмнага комплексу “Адно акно”, вызначыла праблемы ў гэтым пытанні.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў адзначыў, што ў рабоце са зваротамі грамадзян неабходна працаваць на апераджэнне пытанняў, выяўляць і вырашаць праблемы людзей у рабочым парадку. Пры гэтым, заўважыў кіраўнік раёна, трэба больш актыўны выкарыстоўваць самакіраванне, прыцягваць саміх людзей да рашэння пасільных задач, напрыклад, звязаных з добраўпарадкаваннем тэрыторый каля жылых дамоў, у тым ліку і шматкватэрных. У ходзе абмеркавання былі заслуханы кіраўнікі асобных арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №60 ад 02.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *