“Залатая сотня” Прыдзвіння

Актуалии Власть

“Залатая сотня” Прыдзвіння
У мінулую пятніцу адбылася цырымонія ўшанавання лепшых прадстаўнікоў Віцебскай вобласці, якія атрымалі ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны” па выніках работы за 2015 год. У цырымоніі брала ўдзел дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама А. І. Снаравым.
У фае канцэртнай залы “Віцебск”, якая сустракала дэлегацыі з усіх раёнаў і гарадоў вобласці, разгарнуліся выставы-прэзентацыі шматлікіх прадпрыемстваў Віцебшчыны. “Мяскавіт”, “Дзядулеў гарлачык”, “Марка”, Аршанскі льнокамбінат, “Сцяг індустрыялізацыі” – гэтыя маркі добра ведаюць спажыўцы. А вось прадукцыя “Маналіта”, “Нафтана”, “Шкловалакна”, іншых прамысловых прадпрыемстваў больш вядомая толькі спецыялістам. Але ўсе гэтыя брэнды ведаюць у дзясятках краін свету на ўсіх кантынентах.
Тым часам у зале збіраліся прадстаўнікі  вобласці. У мерапрыемстве таксама бралі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці  А. Р. Пазняк, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члены аблвыканкама і дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў. Але галоўная ўвага была да лаўрэатаў ганаровага звання.
“Сёння мы ўшаноўваем тых, хто сваёй стваральнай працай, асабістымі якасцямі заслужыў павагу ў сваіх працоўных калектывах і ў грамадстве”, – сказаў, адкрываючы ўрачыстасці, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта М. М. Шарснёў.
Кіраўнік вобласці заўважыў, што сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна залежыць ад укладу кожнага работніка, спецыяліста, кіраўніка, ад дысцыпліны і арганізаванасці, ад выканання планаў і пастаўленых задач. За мінулы год у вобласці створана больш за 150 новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў. Перад прамысловасцю стаіць задача эфектыўнага распараджэння рэсурсамі, работа з прыбыткам. Важнейшая задачай для аграпрамысловага комплексу – нарошчванне патэнцыялу: неабходна атрымаць не менш за 40 ц/га збожжа, выйсці на рэнтабельную работу. Створаныя інтэграваныя прадпрыемствы накіраваны менавіта на такую работу, адзначыў старшыня аблвыканкама.
У галіне культуры Віцебшчыну сёлета чакае шэраг значных дат і падзей: у 25-ты раз пройдзе “Славянскі базар у Віцебску”, 50 год адзначыць музей Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова, 30 год – тэатр “Лялька”, 25 год – музей Марка Шагала. Ёсць высокія вынікі і ў спорце – ужо 10 ліцэнзій на ўдзел у Алімпійскіх гульнях, якія сёлета пройдуць у Рыа-дэ-Жанейра, маюць віцебскія спартсмены. Мікалай Шарснёў адзначыў важнасць усебаковага развіцця моладзі, яе паспяховасці, бо гэта закладвае асновы на будучае. “Ваш прыклад паказвае, які вялікі патэнцыял маюць людзі, якіх вышынь яны могуць дабіцца ва ўсіх сферах дзейнасці”, – сказаў ён, звяртаючыся да лаўрэатаў.
Дваццаць намінацый, сто чалавек, якія прадстаўлялі ўсе галіны эканомікі і сацыяльнай сферы, грамадства атрымалі дыпломы і ганаровыя знакі “Чалавек года Віцебшчыны”. Сярод узнагароджаных –  Алена Ігараўна Скорынава, – настаўнік Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў.  Яе выхаванцы неаднойчы станавіліся пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.
Дарэчы, адной з вядучых урачыстай цырымоніі была Таццяна Колбун – малады ўрач Шумілінскай ЦРБ.
Пасля ўрачыстай цырымоніі прайшоў канцэрт, падрыхтаваны сіламі лепшых прафесійных і самадзейных калектываў – народныя і эстрадныя песні і танцы, цырк, балет, оперныя арыі. Была прадэманстравана шматгадовая работа па рэканструкцыі ўнікальных народных строяў усіх раёнаў віцебскага Паазер’я. Гэтае яркае святочнае прадстаўленне стала цудоўным завяршэннем урачыстасцяў і пакінула шмат станоўчых эмоцый.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
М. М. Шарснёў уручае ўзнагароду А. І. Скорынавай.
Надрукавана ў №11 ад 09.02.2016 г.



3 комментария по теме ““Залатая сотня” Прыдзвіння

  1. Написано сухо, неинтересно. А ведь С. Ермолаев был, видимо, в составе делегации и мог написать интересный репортаж. И вообще, что такое Человек года Витебщины? Кто выбирает? Ни в одной стране нет такого «конкурса». Отдали бы лучше эти мильоны молодым семьям для обжитья или старикам. Не то…

  2. Вы может сомневаетесь в том, что человек получил награду незаслуженно? Ошибаетесь!!! Награда достойная и заслуживает того, чтобы оценить труд данного Человека.Результаты на лицо — не только в районе, но и в области и на международных творческих конкурсах. А главный результат ее работы — это успехи ее учеников и своих собственных детей. Попробуйте не согласиться со мной в этом. А что касается других стран, там тоже номинируются на награды заслуженные люди, только названия конкурсов иные.

  3. Скоринова умница!!!! Побольше бы таких педагогов! Заслуженная награда!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *