Депутаты Шумилинского райсовета рассмотрели ряд финансовых вопросов

Актуалии Президент

Шэраг фінансавых пытанняў
Учора, 15 лютага, пад кіраўніцтвам старшыні райсавета І. М. Новікавай адбылася пазачарговая 23-я сесія раённага Савета дэпутатаў.
У рабоце сесіі бралі ўдзел кіраўнік раёна А. І. Снараў, члены райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі некаторых раённых службаў.
На парадак дня сесіі былі вынесены чатыры пытанні, якія тычыліся раённага бюджэту і фінансаў. З дакладам па ўсіх пытаннях выступала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама дэпутат раённага Савета А. С. Сідарэнка.
Дэпутаты раённага Савета зацвердзілі справаздачу аб выкананні раённага бюджэту за 2015 год па даходах у суме 228 239 423,7 тысячы рублёў, па расходах у суме  236 445 701,2 тысячы рублёў, з перавышэннем расходаў над даходамі ў суме 8 206 277,5 тысячы рублёў.
Таксама былі прыняты змяненні і дапаўненні ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 24 снежня 2015 года №79 “Аб раённым бюджэце на 2016 год”, згодна з якімі былі пераразмеркаваны фінансавыя сродкі па некаторых артыкулах раённага бюджэту 2016 года.
Было прынята рашэнне аб мерах сацыяльнай падтрымкі да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якім прадугледжваецца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі некаторым катэгорыям воінаў-інтэрнацыяналістаў і членам сямей ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане.
На падставе часткі 4 пункта 4 артыкула 43 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь і п.п. 1.8 пунтка 1 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні”  дэпутаты дэлегавалі раённаму выканаўчаму камітэту права прадстаўляць льготы  па падатках, зборах (пошлінах) асобным плацельшчыкам – фізічным асобам, у залежнасці ад іх маёмаснага становішча.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №13 ад 16.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *