Рисуйте природу и отправляйте рисунки на конкурс

Общество Экология

Дзеці  малююць прыроду
Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе дзецям ад 3 да 10 год прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.
На конкурс падаюцца малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы, якія характарызуюць і адлюстроўваюць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя.

Кожная работа суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу з указаннем назвы ўстановы адукацыі, прозвішча, імя і ўзросту аўтара, паштовага адраса і кантактнага тэлефона. Работы падаюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматаў ад А4 да А1.
Чакаем вашы работы да 1 сакавіка 2016 года па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 10, каб. 326, 327.
Лепшыя работы будуць накіраваны на абласны этап конкурсу.
Ірына БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі аховы жывёльнага
і расліннага свету.
Надрукавана ў №12 ад 12.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *