Профилактическую работу в Шумилинском районе провёл начальник областного управления МЧС Александр Клобук

Актуалии Безопасность Общество

Начальник Шумилинского РОЧС А. И. Соснович и начальник Витебского управления МЧС А. Г. Клобук

«Адказна – значыць, бяспечна»
На мінулым тыдні наш раён наведаў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Клобук. Мэта візіту – пажарна-прафілактычная работа сярод насельніцтва, інфармаванне па пытаннях асабістай бяспекі.
Аляксандр Клобук разам з начальнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэем Сасновічам прыняў удзел у сельскім сходзе грама-дзян аграгарадка Мікіціха. Трэба зазначыць, што для жыхароў гэтага мястэчка пажарная тэма была як ніколі актуальная. Літаральна напярэдадні тут у аднаго з гаспадароў здарыўся пажар, у якім згарэла частка дома, які будаваўся не адзін год. Дзякуй богу, людзі ў пажары не пацярпелі, гэта галоўнае. Аднак усім зразумела, што яго магло не быць, калі б самі гаспадары больш адказна аднесліся да электрабытавых прыбораў – не пакінулі без нагляду чайнік на электрапліце і пайшлі ў магазін ці па сваіх справах… Вынік адзін – маральныя і матэрыяльныя страты.
Эмацыянальнае ўздзеянне на ўдзельнікаў сходу аказаў фільм “Кошт імгнення”, падрыхтаваны супрацоўнікамі МНС. Сапраўды, вельмі дарагім аказваецца кошт імгнення, на якое дарослыя пакідаюць маленькіх дзяцей без нагляду, займаючыся сваімі неадкладнымі, як ім падаецца, справамі. Кошт неймаверны і нязмерны – жыццё!
Па словах начальніка РАНС Андрэя Сасновіча, з пачатку года на тэрыторыі раёна здарылася 15 пажараў, у якіх адзін чалавек загінуў. Асноўная прычына пераважнай большасці з іх – бяспечнасць і безадказнасць людзей, якія ці курылі нецвярозыя ў ложку, ці не паклапаціліся пра спраўнасць пячнога ацяплення, ці не адрамантавалі ў час электраправодку, ці не ўстанавілі пажарны апавяшчальнік, які мог бы зменшыць наступствы, не кажучы ўжо пра самы галоўны вынік – ратаванне жыцця.
“Адказна – значыць, бяспечна, – падкрэсліў у сваім выступленні Аляксандр Рыгоравіч Клобук. – Жыццё паказвае, што менавіта гэты выраз мае самыя непасрэдныя адносіны да сітуацыі з пажарамі”.
А. Р. Клобук у працяг тэмы расказаў пра гісторыю стварэння МНС, пра ролю і задачы выратавальнікаў, пра мабільны дадатак “МНС Беларусі: дапамога побач!”, пераканаўча рэкамендаваў устанавіць яго на мабільныя тэлефоны. Таксама кіраўнік абласнога ведамства нагадаў пра тое, што трэба неадкладна праверыць спраўнасць пячнога ацяплення, паклапаціцца пра ўстаноўку АПІ, асабліва ў дамах адзінокапражываючых і састарэлых людзей, наогул спыніўся на пытаннях бяспечных паводзінаў у быце і на працоўных месцах.
У гэты ж дзень Аляксандр Клобук сустрэўся са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Новікавай. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння па папярэ-джанні пажараў і надзвычайных сітуацый на тэрыторыі раёна.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №75 ад 26.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *