23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Актуалии Официально

Паважаныя мужчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, ваеннаслужачыя!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць
усіх вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

У душы кожнага жывуць асаблівыя, хвалюючыя адносіны да гэтага свята. Няма большага гонару, чым абараняць сваю Радзіму, свой дом, сваю сям’ю.
Так павялося на беларускай зямлі, што на ратную службу ішлі самыя дастойныя і адважныя, і таму Армія заўсёды была і ёсць сапраўдным гонарам народа.
Мы адчуваем пачуццё глыбокай павагі да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, да ўсіх, хто сумленна выконваў свой воінскі абавязак, змагаючыся ў Афганістане, да радавых і афіцэраў дзеючай Беларускай Арміі.
Разам з тым, гэта свята кожнага мужчыны, які клапоціцца пра дабрабыт сваіх блізкіх, упартай працай і клопатам умацоўвае сваю сям’ю, краіну, памнажае нацыянальнае багацце.
Напярэдадні свята сардэчна жадаем усім мужчынам моцнага здароўя, сілы духу, цвёрдасці і настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэт, шчасця, поспехаў ва ўсіх добрых справах.
Надрукавана ў №14 ад 21.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *