5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Актуалии Общество

5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Паважаныя работнікі сацыяльнай абароны насельніцтва раёна!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з прафесійным святам. Ваша дзейнасць звязана з вялікай адказнасцю, бо менавіта ад выканання сацыяльных гарантый у многім залежыць жыццё людзей. Вы штодзень акружаеце ўвагай самыя неабароненыя катэгорыі насельніцтва, сярод якіх – пажылыя грамадзяне, інваліды, дзеці, усе тыя, хто асабліва мае патрэбу ў сацыяльнай абароне і дапамозе дзяржавы.
Ваша работа – не проста прафесія, гэта лад жыцця, стан душы. Тут няма месца чэрствасці і абыякавасці. Дзякуй вам за вашу нялёгкую працу, за дабрыню і ўвагу, за гатоўнасць раздзяліць радасць і смутак, прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх добрых справах!
Раённы выканаўчы камітэт.                    Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №1 ад 04.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *