Шумилинская организация военных моряков насчитывает 45 человек

Общество

Свята падводнікаў
Раённая арганізацыя Беларускага саюза ваенных маракоў (БСВМ) ініцыявала правядзенне ў Шуміліне свята з нагоды Дня маракоў-падводнікаў.

«Наша арганізацыя аб’ядноўвае 45 чалавек, – адзначыў старшыня раённай арганізацыі ГА БСВМ Віктар Прыходзька. – З іх пяць чалавек былі падводнікамі. Яны служылі на атамных падводных лодках Чырванасцяжнага Паўночнага флоту».
Мерапрыемства прайшло 19 сакавіка каля памятнага каменя на Шумілінскім возеры. Маракі-падводнікі згадалі слаўныя старонкі гісторыі, сваю службу.
Ад імя райвыканкама павіншаваў падводнікаў кіраўнік спраў райвыканкама Сяргей Белагалоў, уручыў актывістам граматы. Да віншавальных слоў далучыліся ваенны камісар Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Савіч і намеснік старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Генадзь Шынкевіч.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №23 ад 24.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *