Районная Доска Почёта

Актуалии Образование Общество

Настаўнік  фізікі
Імя настаўніка Шумілінскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай раённай гімназіі КАРАЛЁВА Аляксандра Генадзьевіча занесена на раённую Дошку гонару.
“Прафесію настаўніка выбраў яшчэ ў школе. Лічу, што галоўная заслуга ў гэтым маёй першай настаўніцы Раісы Андрэеўны Какора. Іншых памкненняў, акрамя педагогікі, не было. Пры паступленні вагаўся толькі адносна прадмета, спыніўся на фізіцы”, — прызнаўся Аляксандр Генадзьевіч.
Сёлета А. Г. Каралёў будзе адзначаць трыццацігоддзе педагагічнай працы. У Шумілінскім раёне працуе з 1989 года. У раённай гімназіі — з заснавання. Фізіка — адзін з самых складаных прадметаў, таму прыцягнуць вучняў да яе вывучэння, ды яшчэ на паглыбленым узроўні – задача не простая.
Але Аляксандр Генадзьевіч умее зацікавіць дзяцей, забяспечыць высокі ўзровень засваення вучэбнага матэрыялу. А цікаўныя вучні – залог поспеху ў працы педагога. Вось і выступаюць апошнія гады гімназісты паспяхова на раённым і абласным этапах прадметнай алімпіяды. А пацвярджае якасць ведаў тое, што выпускнікі выбіраюць і паступаюць ў самыя прэстыжныя тэхнічныя ВНУ краіны, на самыя перспектыўныя прафесіі.
Сярод вучняў Аляксандра Генадзьевіча — студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыё-электронікі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Менавіта поспех вучняў заўжды прыносіць задавальненне настаўніку, прыемнае пачуццё якаснай працы, лічыць А. Г. Каралёў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №19 ад 15.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *