На совещании в Шумилинском райисполкоме: вопросы сельхозпроизводства

Актуалии Президент Экономика

Усё завязана на вытворчасць
На штотыднёвай рабочай нарадзе з начальнікамі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, старшынямі сельвыканкамаў, кіраўнікамі раённых службаў, якую па панядзелках праводзіць старшыня райвыканкама, у першую чаргу былі разгледжаны пытанні сельскагаспадарчай вытворчасці.
А. І. Снараў выслухаў справаздачы спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённых службаў пра правядзенне Дня жывёлавода на мінулым тыдні. Ён падкрэсліў, што абавязковы ўдзел у сустрэчах на фермах павінны браць кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, уключаючы эканамічную і бухгалтарскую службы. Менавіта яны павінны трымаць справаздачу перад жывёлаводамі пра вытворчасць прадукцыі, павінны тлумачыць крыніцы выплаты заработнай платы, выказваць патрабаванні па парадку на фермах і іншых вытворчых аб’ектах. Пакуль у большасці гаспадарак яны ад гэтага ўхіляюцца, перакладваюць адказнасць на раённыя ўлады. Старшыня райвыканкама запатрабаваў пачаць на бягучым тыдні правядзенне балансавых камісій у сельскагаспадарчых арганізацыях.
Таксама ўзнімалася пытанне падрыхтоўкі да веснавых палявых работ – старшыня аблвыканкама М. М. Шарснёў, раённае кіраўніцтва вызначылі тэрмін пастаноўкі ўсёй неабходнай тэхнікі на лінейку гатоўнасці да 1 сакавіка. Начальнік райфінаддзела А. С. Сідарэнка паведаміла пра пералічэнне сродкаў на закупку запасных частак для тэхнікі.
Былі разгледжаны іншыя пытанні работы галіны жывёлагадоўлі, выплаты заработнай платы ў сельскай гаспадарцы, добраўпарадкавання вытворчых аб’ектаў. Было адзначана, што ў сакавіку калегія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама пройдзе ў “Мішневічах” і “Сіроцінскім”, будзе вывучацца работа па захаванні цялят.
Начальнік РАНС А. І. Сасновіч засяродзіў увагу кіраўнікоў сельгасвытворчасці на ўзмацненні кантролю за станам вартавой аховы і вартаўнікоў у сувязі з тым, што ў рэспубліцы адбылося некалькі пажараў, дзе загінулі вартаўнікі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Былі разгледжаны іншыя бягучыя пытанні жыццядзейнасці раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №13 ад 16.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *