В Шумилинском УП ЖКХ выбрали лучшего слесаря по обслуживанию теплосетей

Новости Экономика

Экзамен на прафмайстэрства

На мінулым тыдні ў камунгасе прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы слесар па рамонце і абслугоўванні цеплавых сетак”, ініцыятарамі і арганізатарамі якога выступіла прафсаюзная арганізацыя і кіраўніцтва УП ЖКГ.
У конкурсе, які праходзіў у цэнтральнай кацельні, бралі ўдзел сем спецыялістаў па абслугоўванні цеплавых сетак. Добры слесар, як паказала тэарэтычная частка конкурсу, павінен умець працаваць не толькі рукамі, але і “ўключаць галаву” – падчас работы здараюцца розныя непрадказальныя сітуацыі. Удзельнікі, адказваючы на тэарэтычныя заданні, успаміналі якасныя паказчыкі сталі, спосабы аднаўлення зношаных дэталяў і праверкі герметычнасці ўшчыльняльнікаў.
Канкурсанты добра справіліся з тэарэтычным заданнем і прыступілі да практычнага. І хаця ў многіх, як кажуць, “рука набіта”, але ж слесары хваляваліся – падобны экзамен на прафмайстэрства праводзіўся ўпершыню. Удзельнікі конкурсу выраблялі пракладкі з параніту, праводзілі разборна-зборныя аперацыі сістэмы, рабілі сальнікавае ўшчыльненне. Падчас практычных іспытаў ацэньвалася якасць і хуткасць работы, захаванне норм бяспекі і правілаў аховы працы. Усе слесары – і вопытныя “спецы” і  навічкі  – вельмі стараліся.
Але конкурс ёсць конкурс – былі вызначаны лепшыя. Першае і другое месцы журы прысудзіла стрыечным братам Барадуліным – Міхаілу і Алегу (на здымках), якія працуюць на ўчастку “Цепласеткі”. Трэцяе месца ў слесара цэнтральнай кацельні Анатоля Куканенкі. Пераможцы атрымалі граматы і грашовыя прэміі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 26 ад 31.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *