На жизненной дороге Тамары Петровны Мончик

Людзі і лёсы Общество

На жыццёвай дарозе
Тамара Пятроўна Мончык крыху сумелася і расхвалявалася, калі павіншаваць яе з асабістым юбілеем завіталі прадстаўнікі ўлады.
Але ж такую ўвагу яна заслужыла сваёй стараннай шматгадовай працай у раённым Савеце дэпутатаў, у райкаме партыі, у райвыканкаме і на грамадскай рабоце. Гэта падкрэсліла ў сваёй віншавальнай прамове старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Ірына Мікалаеўна адзначыла, што на любым участку работы Тамару Пятроўну вызначалі высокая адказнасць, уменне працаваць з людзьмі і пісьменна весці справу. За шматгадовую працу ў органах дзяржаўнага кіравання і актыўную грамадскую работу яна ўручыла юбілярцы падзячны ліст райвыканкама.
Старшыня раённай арганізацыі “Беларускага саюза жанчын” В. Г. Навіцкая дадала шчырых пажаданняў, яна ўручыла Тамары Пятроўне грамату грамадскага аб’яднання – за шматгадовы вопыт, шчырую адданасць справе, актыўную жыццёвую пазіцыю, плённы ўдзел у раённай арганізацыі.
Віншаванні, кветкі, словы ўдзячнасці – ад родных, сяброў, ад грамадскасці. А што яшчэ трэба чалавеку, які ўжо мае поўнае права не спяшацца на жыццёвай дарозе, а азірнуцца і адпачыць. Хіба толькі пажадаць здароўя! Ёй і сям’і.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №14 ад 19.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *