Прокуратура Шумилинского района нашла нарушения в работе с обращениями граждан

Закон Общество

Зваротам – асаблівая ўвага
Адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці пракуратуры Шумілінскага раёна з’яўляецца нагляд за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўныя органы і арганізацыі, а таксама непасрэдная работа з паступаючымі ў органы пракуратуры зваротамі.
У мінулым годзе ў сямі арганізацыях раёна пракурорскія работнікі праверылі выкананне патрабаванняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. У ходзе праверак быў выяўлены шэраг парушэнняў, з якіх найбольш распаўсюджаныя: незахаванне тэрмінаў разгляду зваротаў, парушэнне правілаў вядзення справаводства па зваротах, да якога заканадаўства прад’яўляе асаблівыя патрабаванні. Па выяўленых парушэннях для іх ухілення, а таксама недапушчэння ў далейшым уносіліся акты пракурорскага нагляду.
У 2015 годзе ў пракуратуру раёна паступіла 106 зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб. Непасрэдна пракурорскімі работнікамі разгледжана 65 зваротаў, з якіх 28  задаволены (43%). Сорак адзін зварот накіраваны ў іншыя органы згодна з іх кампетэнцыяй, 6 зваротаў былі вернуты заяўнікам з-за нявыплаты дзяржаўнай пошліны. Акрамя гэтага, на асабістых прыёмах пракурорскімі работнікамі былі прыняты 222 грамадзяніны.
З 23 студзеня гэтага года ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. Канкрэтызавана сфера дзеяння Закона. Так, парадак разгляду зваротаў работнікаў да наймальніка зараз рэгулюецца выключна працоўным заканадаўствам і не трапляе пад дзеянне Закона.
Пашыраны спіс падстаў для адмовы ў асабістым прыёме ці запісе на асабісты прыём. Да такіх падстаў цяпер таксама адносяцца звароты  ў нявызначаныя дні і гадзіны і звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі арганізацыі.
Замацаваны правы арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія разглядаюць звароты. Яны могуць запытваць у вызначаным парадку дакументы і звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах,  звяртацца ў суд  для спагнання з заяўніка расходаў, панесеных у сувязі з разглядам сістэматычна (тры і больш разоў на працягу года) неабгрунтаваных зваротаў, ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам.
Змяніліся тэрміны накіравання зваротаў у арганізацыі згодна з іх кампетэнцыяй, а таксама паведамлення аб пакіданні без разгляду па сутнасці зваротаў. Дадзеныя тэрміны цяпер вылічваюцца не ў каляндарных, а ў рабочых днях. Пры гэтым пачатак тэрміну пачынаецца з дня, які ідзе за днём рэгістрацыі звароту.
Ананімнымі і такімі, якія не падлягаюць разгляду, цяпер прызнаюцца і тыя звароты, у якіх указаныя заяўнікам факты не адпавядаюць сапраўднасці.
У Закон унесены і шэраг іншых змяненняў і дапаўненняў, якія накіраваны на аптымізацыю і эфектыўнасць работы са зваротамі грамадзян і фізічных асоб.
Андрэй ДЗЕРГАЧОЎ, намеснік пракурора Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №15 ад 23.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *