В Шумилино прошли праздничные мероприятия, посвящённые Дню женщин

Общество

Старшыня райвыканкама Уладзімір Куранны ўручае дыплом "Жанчына Шуміліншчыны" Галіне Котавай

Пашана, песні, кветкі – усё жанчынам!
Урачыстасці з нагоды Дня жанчын у Шумілінскім ГДК пачаліся з выступлення старшыні раённага выканаўчага камітэта У. П. Кураннога. У сваёй прамове Уладзімір Пятровіч адзначыў вялікую ролю жанчын у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны і раёна, выхаванні падрастаючага пакалення, захаванні духоўных традыцый, фарміраванні грамадскіх адносінаў. Радасць і гармонія, мір і спакой, якія нясуць жанчыны, сталі невычэрпнай крыніцай натхнення і подзвігу для мужчын.
У. П. Куранны ўручыў дыпломы раённага выканаўчага камітэта аб прысваенні ганаровага звання “Жанчына Шуміліншчыны” за высокае прафесійнае майстэрства і актыўны ўклад у грамадскае жыццё  дырэктару Шумілінскага раённага Дома рамёстваў Вользе Загвоздавай, прадаўцу райспажыўтаварыства Зінаідзе Шавяка, старшаму інспектару групы па грамадзянству і міграцыі РАУС Алене Пракоф’евай, тынкоўшчыцы ПМК-70 Антаніне Дарожкінай, сацыяльнаму работніку Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіне Котавай і аператару машыннага даення ААТ “АграБаравінка” Але Талсташовай.
Кіраўнік раёна ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў шчыра павіншаваў усіх жанчын са святам, пажадаў ім добрага здароўя, светлых усмешак, шчасця і вялікага кахання.
На канцэрце, які падрыхтавалі работнікі і самадзейныя артысты ГДК, у гонар жанчын гучалі песні, віншаванні. Для іх спявалі і танцавалі дзеці і мужчыны.
Сюрпрызам і цудоўным падарункам для ўсіх жанчын стаў шыкоўны кошык з кветкамі ад кіраўніка раёна, які вынеслі напрыканцы свята.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №21 ад 13.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *