По биатлонной трассе… на тракторе

Общество

Трактор на биатлонной трассе

Па біятлоннай трасе – трактарам
Па восені раённая газета змясціла трывожны матэрыял пра тое, што біятлонную трасу парэзалі трактары лясгасу. Тады пад напорам аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, раённай прэсы і саміх біятланістаў лясгас адрамантаваў трасу. Праблема была закрыта, праўда, як высветлілася, толькі да зімы…
Юныя біятланісты з нецярпеннем чакалі зімы. Калі з’явіўся снег, “Буранам” яго ўтрамбавалі (дарэчы, “Буран” заказалі ў Віцебску). І ўжо ў мінулую пятніцу тут стартавалі раённыя спаборніцтвы “Абаронца Айчыны”.
У панядзелак зранку ў рэдакцыю паступіў трывожны званок: на біятлоннай трасе зноў з’явіліся трактары. Рэдакцыйны фотаапарат паспеў зафіксаваць, як пад гружаным дрывамі прычэпам падатліва асядае свежанакатаная траса.
З трэнерам па біятлоне Г. М. Салапаевым зноў б’ём трывогу. Прыехаўшы на трасу, галоўны ляснічы лясгасу І. А. Трэногін апраўдваецца:
— Дровы забіралі грамадзяне ўласным транспартам. Наш ляснік не паспеў пракантраляваць. У выніку такое атрымалася. На гэтым тыдні пусцім сюды невялікі трактар са шчоткамі, які загладзіць трасу. Безумоўна, непрыемны выпадак…
Але хочацца дадаць, што непрыемнасць, непаразуменне – гэта калі адзін раз, а тут ужо бачна сістэма бескантрольнасці з боку лясгасу.
І яшчэ. Нельга не сказаць папрок аддзелу фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, які павінен быў паклапаціцца, каб біятлонная траса была пазначана адпаведнай шыльдай як спартыўны аб’ект, каб абсталяваць забараняючымі ўезд дарожнымі знакамі ці шлагбаумам.
Надрукавана ў №10 ад 03.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *