От неисправной печки загорелся дом…

Безопасность Общество

“Пячны” пажар
8 студзеня ў вёсцы Лескавічы здарыўся пажар у прыватным доме, у выніку якога пашкоджана сцяна каля печкі. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печак, цеплагенерыруючых агрэгатаў і ўстройстваў. Паведамленне пра пажар паступіла ў аператыўную часць РАНС у 11.59. Гаспадары з раніцы прапалілі печку, з-за адсутнасці супрацьпажарнай раздзелкі адбыўся перагрэў прылягаючай сцяны і, адпаведна, узгаранне.

Як ад печкі дамы гараць?
Нягледзячы на тое, што зіма нас не вельмі палохае маразамі і сцюжамі, для людзей, якія пражываюць ва ўласных прыватных дамах, абагрэў свайго жылля ў гэты перыяд – асноўны клопат.
Як толькі халады на вуліцы мацнеюць, выратавальнікі адразу фіксуюць павелічэнне колькасці так званых “пячных” пажараў. Бо для таго, каб без праблем грэцца зімой, печка павінна быць, перш за ўсё, правільна скла-дзена. Але ў жыцці часта па-іншаму. Добрага печніка знайсці складана, не ва ўсіх ёсць магчымасць і жаданне адрамантаваць печку, ды і цвёрдая перакананасць гаспадароў ў тым, што “яшчэ адну зіму перазімуем”, прыводзіць да вельмі сумных наступстваў – гараць дамы, маёмасць, людзі.
Асобная гаворка пра выкананне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печак. Тут парушэнняў проста цэлы букет: ці то нядбайны гаспадар бензіну плясне ў печку, каб лепш гарэла, ці дроўцаў каля печкі горкай складзе, каб падсохлі, ці перадтопачны ліст забудзе прыбіць, а то і наогул паліць печку бесперапынна, каб цяплей было. Вось толькі не любіць печка такіх эксперыментаў.
Хочацца ўзгадаць і пра паддашкавыя памяшканні. І там прычын для ўзгарання дастаткова: палова паддашка часта ўцеплена саломай ці пілавіннем, а колькі “карысных” і “патрэбных” рэчаў захоўваецца там гадамі! І побач з гэтым дымаход, у лепшым выпадку атынкаваны і пабелены, у горшым – з трэшчынамі. Дастаткова маленькай іскры і – папялішча замест хаты.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.

ПАМЯТАЙЦЕ:
– зімой печку лепш прапальваць некалькі разоў за дзень патроху, чым адзін раз у суткі, але да чырвонага;
– перад дзверцамі печкі павінен быць пры-біты перадтопачны металічны ліст памерам не менш за 50х70 см;
– не распальвайце печку бензінам, газай ці іншымі лёгказагаральнымі вадкасцямі;
– попел, шлак, вугаль выдаляйце ў спецыяльна адведзенае месца, на адлегласць не менш 15 м ад згараемых пабудоў;
– прапальваць печку трэба не менш чым за дзве гадзіны да сну;
– ні ў якім разе нельга паліць печку з адкрытымі дзверцамі, пакідаць іх без нагляду, а таксама даручаць сачыць за ёй дзецям, сушыць і складваць на печках паліва, адзенне і іншыя гаручыя матэрыялы і рэчывы.
Апублікавана ў №3 ад 14.01. 2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *