Угрожает ли Шумилинскому району весенний паводок?

Актуалии

Очистка тротуаров от льда в г.п. Шумилино

Снег растае – вады дадае
Паводка на Брэстчыну завітала яшчэ месяц таму. А ці ёсць пагроза падтапленняў на Шуміліншчыне?
– Усё залежыць ад таго, як хутка будзе раставаць снег, ад таго, ці будуць
лядовыя заторы на Дзвіне і ў вусцях рэчак, – тлумачыць намеснік начальніка
райаддзела па надзвычайных сітуацыях В. В. Шархун. – А ўвогуле снегу шмат. Крыху пазней мяркуем абследаваць Дзвіну. Калі будуць сур’ёзныя праблемы па
заторах, прыйдзецца прасіць, каб узарвалі лёд. Сур’ёзная сітуацыя складваецца
каля вёскі Рыпіншчына і каля Улы – там, дзе Дзвіна крута збочвае”.
У вёсках, дзе магчымыя падтапленні, сочаць за сітуацыяй, каб аператыўна паведамляць у камісію па надзвычайных сітуацыях. На сённяшні дзень вельмі непакоіць мост у Кардоне, размешчаны на аўтадарозе Обаль-Лявонава-Мішкавічы-_Ляжні: заборная сцяна ў выніку падмывання талымі водамі адышла ад асноўнай канструкцыі прыкладна на метр. Калі яна рухне, бліжэйшыя дамы падтопіць вадой. Размые і дарогу. Таму спецыялісты райадзела па надзвычайных сітуацыях напісалі прадпісанне ДРБУ-204: прыняць неадкладныя меры па рамонце моста.
У мінулым годзе быў пабудаваны мост паміж вёскамі Ерашова і Лабейкі, таму, на думку выратавальнікаў, вяскоўцам сёлета лодкі не спатрэбяцца. Намнога  больш складаная сітуацыя ў Чэрчыцах. Паводкі тут не пазбегнуць. На такі перыяд мяркуюць зрабіць пад’езд да вёскі праз лясную дарогу з боку Ілава.
Не дапусціць разводдзя на вуліцах райцэнтра – клопат УП ЖКГ, механізатары якога яшчэ ў лютым пачалі вывозіць снег з тратуараў за межы горада. На выпадак ўзнікнення надзвычайных сітуацый створана спецыяльная брыгада. А пакуль, як расказаў майстар водаканала С. У. Мартынаў, рабочыя ачышчаюць водасцёкавыя каналы, ліўневую каналізацыю, люкі каналізацыйных калодзежаў, спускаюць талую ваду на вуліцах.
У райаддзеле па надзвычайных сітуацыях ёсць неабходная тэхніка па адпампоўванню вады. Але ж і самі гаспадары прыватных дамоў могуць прадухіліць падтапленне падвалаў і двароў. Для гэтага варта ачысціць дахі і  двары ад снегу, агледзець канавы і пры магчымасці вызваліць іх ад снежнай навалы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №20 ад 18.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *