Участковый Павел Трафимов курирует более 30 деревень Ловжанского сельсовета

Актуалии Безопасность Молодёжь

Малады ўчастковы

Адна справа, калі ў прафесіі выдзяляюцца вопытныя, з вялікім стажам, хто ўжо адпрацаваў многа гадоў, зусім іншая – калі ўхвальнае слова кажуць пра маладых, перспектыўных, поўных энергіі і жадання спасцігаць новае. Сярод апошніх кіраўніцтва раённага аддзела ўнутраных спраў называе ўчастковага інспектара Паўла Трафімава.
Павел закончыў акадэмію МУС, атрымаў спецыяльнасць “правазнаўства” і сёлета прыйшоў працаваць у райаддзел. Член БРСМ, падтрымлівае здаровы лад жыцця, захапляецца валейболам і футболам, нядаўна абараняў гонар раёна на абласных спаборніцтвах. “Прыступаючы да службы, я ўжо добра ведаў калектыў РАУС – тут тры гады запар праходзіў практыку,  – кажа хлопец. –  За мной, як за маладым спецыялістам, замацавалі настаўніка – участковага Юрыя Сільвестрава. Але ў рабоце дапамагаюць усе калегі – да каго ні звярніся, усе растлумачаць, падкажуць. Увогуле калектыў мне падабаецца, бо тут цёплыя таварыскія адносіны”.
Магчыма, малады ўчастковы і не такі моцны ў практыцы, але ж па тэорыі ён падкаваны добра. Сам Павел змоўчыў, але ягоныя калегі расказалі, што акадэмію хлопец закончыў “з адзнакай”, што па некаторых юрыдычных пытаннях можа даць кансультацыю і старэйшым.
З першых дзён Павел Трафімаў актыўна ўключыўся ў работу. Ягоны адміністрацыйны ўчастак – Лаўжанскі сельсавет, а гэта больш за трыццаць населеных пунктаў. Маладога ўчастковага можна ўбачыць на машынных дварах, на фермах, у школах і дзіцячых садах. Ён часты госць у кватэрах тых гаспадароў, якія стаяць на розных відах прафілактычных улікаў, хто дэбашырыць ці хуліганіць.  Адзін з накірункаў работы –  прафілактыка. І яна немалаважная – Павел ужо зразумеў гэта на сваім невялікім вопыце. Міліцыянер стараецца ва ўсім разабрацца хутка і па законе. Пры гэтым прыходзіцца быць і следчым, і аператыўнікам, і псіхолагам.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №90 ад 21.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *