Какие проблемы вас подстерегают в жизни, если зарплату вам платят “в конверте”

Закон Общество Экономика

Вам патрэбна зарплата «ў канвертах»?
У асобных арганізацыях усё яшчэ сустракаюцца факты выплаты зарплаты “ў канвертах”, калі грошы не праходзяць па бухгалтэрыі, а значыць, і не выплачваюцца падаткі і адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Грамадзяне не ведаюць ці не задумваюцца пра наступствы такіх узаемаадносін работніка з наймальнікам. Найперш работнік абмяжоўвае сябе ў гарантыях на атрыманне льгот. Работнік, з якім не заключаны працоўны дагавор ці заключаны, але ўмовы аплаты ў дагаворы ўказаны ніжэйшыя за сапраўдныя, у выпадку непрацаздольнасці пазбаўляецца магчымасці атрымліваць у поўным аб’ёме дапамогі па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, у тым ліку па цяжарнасці і родах, якое налічваецца з сярэднядзённага заробку.  Будзе заніжана і налічэнне сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску і канчатковага разліку пры звальненні.
Атрыманне зарплаты “ў канвертах” нясе негатыўныя наступствы для работнікаў падчас страхавых выплат па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафзахворванняў. Таксама ўзнікнуць пытанні пры назначэнні пенсіі, яе памер будзе разлічаны зыходзячы з афіцыйнай заработнай платы.
Даход, атрыманы ад зарплаты “ў канвертах”, нельга выкарыстоўваць як легальную крыніцу пры здзяйсненні буйных грашовых здзелак, а таксама для атрымання ў банку неабходнай сумы крэдыту. Задумайцеся, атрымліваючы такую заплату, у якім выйгрышы застаяцеся вы. Вам такое трэба?
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Надрукавана ў №21 ад 22.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *