Хотите в санаторий? “Белпрофсоюзкурорт” и “Беларустурист” предлагают 25% скидку членам профсоюза

Здоровье Общество

Мора намнога бліжэй…

Даўно адышоў у нябыт стэрэатып пра тое, што пуцёўкі ў санаторыі не дастаць. Зразумела, на летнія месяцы іх пажадана заказаць загадзя, напрыклад, у сакавіку.
“Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі запрашае адпачыць у санаторыях, якія адносяцца да ФПБ (іх з дзясятак), – кажа старшыня Шумілінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў В. В. Юхнавец. – Прычым, скідка 25% ад кошту пуцёўкі для ўсіх членаў прафсаюза дзейнічае пастаянна. Больш таго, многія прафсаюзныя камітэты праз калектыўныя дагаворы гарантуюць сваім членам яшчэ і дадатковыя выплаты на аздараўленне. Усё залежыць ад актыўнай работы прафкама, ад сацыяльна-эканамічнага становішча  прадпрыемства”.
УП “Белпрафсаюзкурорт” і УП “Беларустурыст” пайшлі насустрач прафсаюзам і прапануюць 25% скідку на адпачынак не толькі членам прафсаюза, але і іхнім дзецям дашкольнага і школьнага ўзростаў.
“Сёння практычна ўсе прафсаюзныя здраўніцы абсталяваны  салянымі пакоямі, дзе мікраклімат максімальна набліжаны да марскога, – з упэўненасцю кажа В. В. Юхнавец. – Выходзіць, мора намнога бліжэй, чым здаецца. Прычым, без віз і пералётаў”. Дарэчы, больш падрабязную інфармацыю пра адпачынак у санаторыях ФПБ можна атрымаць па тэлефоне 5-03-41.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №19 ад 09.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *