Шумилинских стражей порядка поздравили с Днём милиции

Общество

Заўсёды на варце парадку

4 сакавіка ў актавай зале школы мастацтваў прайшло святочнае мерапрыемства з нагоды Дня міліцыі.
Цёплыя словы ў адрас работнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў, дарожна-патрульнай службы, Дэпартамента аховы адрасаваў старшыня райвыканкама А. І. Снараў. Аляксандр Іванавіч адзначыў, што шумілінскія міліцыянеры з годнасцю абараняюць грамадскі парадак і стаяць на варце інтарэсаў людзей. За высокія паказчыкі ў рабоце і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў кіраўнік раёна ўручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта начальніку РАУС А. Р. Дзмітрэнку, за прафесіяналізм і дасягненне высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці падзяку райвыканкама атрымаў начальнік аддзялення ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч.
Супрацоўнікаў раённай міліцыі віншавала са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Ад імя жыхароў раёна Ірына Мікалаеўна пажадала міліцыянерам поспехаў у штодзённай адказнай і карпатлівай рабоце, уручыла Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў начальніку аддзялення крымінальнага вышуку С. І. Бяржаніну (на здымку).
Павіншаваў сваіх калег і ветэранаў міліцыі са святам, пажадаў быць заўсёды ў страі і служыць прыкладам узорнага выканання сваіх абавязкаў начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка. Аляксандр Рыгоравіч уручыў узнагароды абласнога упраўлення ўнутраных спраў. За шматгадовую працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Ганаровай граматай упраўлення ўзнагароджаны першы намеснік начальніка РАУС І. А. Шаціла, граматай – оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку В. А. Жолудзеў, падзякай –  інспектар дарожна-патрульнай службы С. М. Калянковіч. Нагрудны знак “Віцебская міліцыя” быў уручаны ўчастковаму інспектару міліцыі В. А. Зубараву.
Начальнік Шумілінскага аддзялення Дэпартамента аховы А. А. Багацёнак зычыў міліцыянерам як мага больш спакойных змен і меней трывожных званкоў. Ён зачытаў падзячны ліст ад Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы  міліцыянеру-кінолагу Аляксею Зубараву, уручыў нагрудны знак Міністэрства ўнутраных спраў “Выдатнік міліцыі” міліцыянеру паставога падраздзялення Дэпартамента аховы Алегу Голубеву. А ветэрану РАУС Мікалаю Калянковічу ад абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы была аб’яўлена падзяка за выхаванне падрастаючага пакалення.
Узнагароджанні, падзякі, цёплыя пажаданні  ўсяму міліцэйскаму калектыву, які аб’ядноўвае больш за семдзесят супрацоўнікаў, перапляталіся з нумарамі мастацкай самадзейнасці, што падрыхтавалі работнікі школы мастацтваў. Сярод самадзейных артыстаў было нямала дзяцей супрацоўнікаў РАУС, якія  прысвяцілі сваім бацькам вершы, песні і танцы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №19 ад 09.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *