Криминал. Происшестия

Актуалии Происшествия

Новабудоўля
З заявай у міліцыю наконт крадзяжу з новага дома ў Обалі звярнуўся яго гаспадар. Як высветлілася, у час адсутнасці будаўнікоў і гаспадароў на ўваходных дзвярах дома злодзеі перапілавалі навясны замок. Зніклі газавая пліта “Гефест”, электраводанагравальнік “Арыстон”, ручная цыркулярная піла, стройматэрыялы. Злодзеі вышукваюцца.
Катаванне
Жыхар райцэнтра ў час сваркі з жонкай кінуўся на яе з кулакамі, нанёс ёй не менш як пяць удараў. Як высветлілася, пабоі жанчына цярпела не ў першы раз. Паколькі гаспадыня адмовілася пісаць заяву ў міліцыю, матэрыялы былі перададзены ў раённую пракуратуру, якая і ўзбудзіла супраць гаспадара сямейства крымінальную справу.
Тэлефон
Мужчына з аграгарадка Светласельскі аддаў свой мабільны тэлефон жыхару Віцебска для часовага карыстання. Але віцяблянін у той жа дзень перадаў мабільнік знаёмаму непаўналетняму хлопцу. А той, доўга не думаючы, прадаў чужы тэлефон. Пацярпелы мужчына звярнуўся за дапамогай у міліцыю. Тэлефон знойдзены і вернуты гаспадару.
Мёд
З пасекі жыхара Обалі ўкралі некалькі рамак з мёдам. Злодзеі знойдзены. Імі аказаліся два мясцовыя жыхары. Супраць іх узбуджана крымінальная справа.
Грошы
З пластыкавай банкаўскай карткі жыхара аграгарадка  Светласельскі прапалі грошы. Па гарачых слядах злодзей быў знойдзены, ім аказаўся нідзе не працуючы сын пацярпелага.
Разварот
Жыхар Шуміліна аказаўся вінаватым у дарожна-транспартным здарэнні. Мужчына ехаў на аўтамабілі ГАЗ і пры развароце з крайняй правай паласы на вуліцы Юбілейнай не ўступіў дарогу спадарожнаму аўтамабілю “Опель-Кадэт”, за рулём якога сядзеў віцяблянін. Машыны пашкоджаны. Абодва вадзіцелі былі цвярозыя. На жыхара Шуміліна складзены адміністрацыйны пратакол.
А дзе дыстанцыя?
На перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Луначарскага адбылася аварыя. Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі расказалі: ЗІЛ, якім кіраваў жыхар г. Полацка, з-за няправільна выбранай дыстанцыі не паспеў своечасова затармазіць перад чырвоным вокам святлафора і ўрэзаўся ў “Жыгулі”. Ад моцнага ўдару быў пашкоджаны паліўны бак.
Выратавальнікі вымылі вадой асфальт, і праз некалькі хвілін рух на аўтатрасе зноў быў адноўлены.
На вадзіцеля ЗІЛа складзены адміністрацыйны пратакол.
Надрукавана ў №21 ад 22.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *