Культурные выходные в Витебске и Шумилино

Духоўнае Культура

Афіша на выхадныя: Не сядзім дома!
Для тых, хто яшчэ не спланаваў свае выхадныя, мы падрыхтавалі спіс мерапрыемстваў, якія пройдуць у Віцебску і Шуміліне, і якія, на нашу думку, могуць быць цікавымі для дарослых і дзяцей.

Канцэрты
У нядзелю ў філармоніі адбудзецца спецыяльны канцэрт камернай музыкі пры садзейнічанні Дацкага інстытута культуры XXVII Міжнароднага музычнага фестывалю імя І. І. Салярцінскага. Перад гледачамі выступіць трыа  “Вітруві” – гэта малады калектыў з Даніі, які хутка набірае папулярнасць у свеце.

Спектаклі
У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа заўтра ў 12.00 пачнецца дзіцячы спектакль “Трам, прывітанне!”, а вечарам гледачоў чакае канцэртная праграма музычнага тэатра “Рада” – “Пойдзем, цыгане!”. У “Ляльцы” ў суботу пакажуць спектакль “Умка”, а вечарам у канцэртнай зале “Віцебск” пройдзе форум-спектакль “Усмятку” маладзёжнага тэатра “Кола”.
У нядзелю ў драмтэатры да вашай увагі драматычная балада “Не пакідай мяне”, а ў “Ляльцы” ў гэты дзень пройдзе спектакль “Горад клоўна Піка”.

Выставы
У выхадныя ў  Віцебскім абласным краязнаўчым музеі можна наведаць выставы “Вочы – гэта Сусвет”, “Халодная зброя ўсіх часоў і народаў”, а на гэтым тыдні там адкрылася выстава “Пані лялька”, на якой прадстаўлены аўтарскія лялькі, выкананыя ў розных тэхніках. У Мастацкім музеі ладзяцца выставы жывапісу Рамана Заслонава, фотапраект “Гораду Марка Шагала прысвячаецца” і многія іншыя.
У выставачнай зале музея сучаснага мастацтва пройдзе персанальная выстава Сашы Варфаламеевай “Інтраверт”: візуальна – графіка, тэхнічна – фатаграфія.

У Шуміліне

У нядзелю, напярэдадні Міжнароднага дня паэзіі, у чытальнай зале раённай бібліятэкі пройдзе пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца” на тэму “Любоў у паэзіі Сярэбранага веку”. Мерапрыемства пачнецца ў 12.00 (уваход платны).
Забягаючы наперад: 22 сакавіка ў чытальнай зале раённай бібліятэкі пройдзе вечар праваслаўнай паэзіі “Водгукі нябёсаў” з удзелам вучняў нядзельнай школы і царкоўнага хору. Пачатак – у 12.00 (уваход свабодны).
Афішу вывучала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №23 ад 18.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *