16 юных граждан Шумилинского района в День Конституции получили паспорта

Актуалии Общество

Атрымаць  пашпарт  у  Дзень  канстытуцыі – урачыста  і  запамінальна
Я не помню, як мне ўручалі пашпарт. Не помню, бо гэта, хутчэй за ўсё,  было звычайнай радавой падзеяй, без усялякіх урачыстасцяў і высакамоўных слоў. А вось тыя шаснаццаць чатырнаццацігадовых жыхароў Шуміліншчыны, якім па традыцыі 15 сакавіка, якраз у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, уручылі першы ў іх жыцці галоўны дакумент ва ўрачыстай абстаноўцы, запомняць гэты момант на ўсё жыццё. Ва ўсялякім разе, арганізатары мерапрыемства – работнікі раённага цэнтра культуры і цэнтральнай раённай бібліятэкі – зрабілі ўсё магчымае для гэтага: падрыхтавалі сцэнарый з відэасуправаджэннем, запрасілі ў чытальную залу раённай бібліятэкі “віноўнікаў мерапрыемства”, шаноўных гасцей і артыстаў з дзіцячай школы мастацтваў.
Галоўная місія – уручэнне пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – выпала старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай, намесніку старшыні райвыканкама І. І. Шалахавай і вядучаму спецыялісту групы па грамадзянству і міграцыі РАУС А. І. Пракоф’евай. Пасля афіцыйнай працэдуры, віншаванняў і пажаданняў – агульны фотаздымак на памяць.
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на Шуміліншчыне стаў нагодай і для ўручэння членскіх білетаў юнакам і дзяўчатам, новым членам маладзёжнай арганізацыі БРСМ. Членскія білеты ўручыў старшыня раённай грамадскай арганізацыі афіцэраў В. І. Жандараў і першы сакратар райкама ГА “БРСМ” А. Ю. Хмарын.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №23 ад 18.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *