Льготный кредит «На родныя тавары» под 4% годовых

Новости Общество Экономика

Родныя тавары: якасць + выгада

У пачатку года «Беларусбанк» абвясціў беларусам аб новым крэдыце на спажывецкія патрэбы. Назва дала канкрэтнае вызначэнне, на якія тавары распаўсюджваецца пазыка – «На родныя тавары».

Шчыра сказаць, новы льготны крэдыт не абмеркаваў толькі лянівы. Рэдакцыя дакладна вывучыла ўмовы і прыйшла да высновы: сапраўды выгадны. І некаторыя, між іншым, паспелі яго аформіць, займеўшы сабе новую канапу ад славутага «Пінскдрэва». І мы не адны такія – на сённяшні дзень, па словах дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг № 225 «Беларусбанка» Вольгі Масько, шумілінцы аформілі льготны крэдыт на агульную суму больш чым 80 тысяч рублёў.

Па-першае, надта прывабны працэнт – усяго 4% гадавых. Прычым фіксаваны! Да ўсяго, згодна з пастановай Саўміна № 992 «Аб спажывецкім крэдытаванні», крэдыт пад такі нізкі працэнт гадавых выдаецца на тры гады ў безнаяўным парадку.

Такая мера стымулявання гандлю і павышэння попыту насельніцтва на набыццё тавараў беларускіх вытворцаў – не новая. У краіне дзейнічае льготны крэдыт на спажывецкія патрэбы для маладых спецыялістаў. Праўда, у выпадку з моладдзю, працэнт яшчэ ніжэй – усяго 2. І таксама толькі на набыццё тавараў айчыннай вытворчасці.

Агульная сума крэдыту, на якую могуць разлічваць беларусы, не павін-на перавышаць 300 базавых велічынь. Паколькі з 1 студзеня базавая велічыня

вырасла да 40 рублёў, то максімальная агульная сума атрымліваецца 12 тыс.

рублёў.

І што можна ўзяць за такі крэдыт? – зададуць пытанне недасведчаныя па-куль у тэме людзі. Шмат чаго. У пераліку тавараў – веласіпеды, мапеды, матацыклы, тэлевізары, мотаблокі, міні-трактары, мэбля, халадзільнікі-маразільнікі, пральныя і кухонныя машыны, газавыя і электрапліты, кераміка і сантэхніка вядомых беларускіх прадпрыемстваў накшталт «МТЗ», «Атлант», «Амкадор-Белвар», «Брэстгазаапарат» (гандлёвая

марка Gefest), «Керамін», «Бярозабудматэрыялы», славутыя мэблевыя фабрыкі «Маладзечнамэбля», «Пінскдрэў», «Зоў-ЛенЕўрамэбля» і інш. Упэўнена, што кватэры большасці з нас уладкаваны менавіта таварамі нашых айчынных вытворцаў. Асабіста ў мяне пліта Гефест, плітка ў ваннай вытворчасці «Керамін», мяккая мэбля і ложак «Пінскдрэва», халадзільнік «Атлант». І ўсё працуе-функцыянуе без нараканняў. Навошта пераплачваць за шырока рэкламуемыя брэнды, калі наш тавар па якасці ніколькі не саступае!

Дарэчы, а за канапу з «Пінскдрэва», якую калега купіў за 3 тысячы 300 рублёў па крэдыце «На родныя тавары», у першы месяц трэба будзе заплаціць 104 рублі (з якіх асноўны доўг – 94 руб., працэнты – 10 руб.). Наўрад ці хто прапануе больш выгадныя ўмовы. Так што ёсць сэнс падумаць. Я вось, напрыклад, таксама новую канапу хачу.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *