Обольскому керамическому заводу требуются инвестиции

Актуалии Новости Экономика

Надзея Обальскага керамічнага завода

Когенерационная установка

У апошні дзень мінулага года, калі ўжо ўсе рыхтаваліся да свята і накрывалі сталы, на Обальскі керамічны завод прывезлі кагенерацыйную ўстаноўку. Гэтую падзею на заводзе чакалі даўно. Размовы вяліся некалькі гадоў, нават ўжо не верылася, што яна калісьці з’явіцца на заводзе.
Асаблівасць вытворчасці на заводзе заключаецца ў тым, што ільвіная доля выдаткаў прыходзіцца на энерганосьбіты, якія ўвесь час растуць у цане. Таму пытанне павышэння энергаэфектыўнасці і энергазберажэння для завода вельмі актуальнае. Зніжэнне сабекошту прадукцыі, а значыць, і цаны на яе, у сучасных умовах адзін з эфектыўных шляхоў у канкурэнтнай барацьбе на рынку.
Сучасныя тэхналогіі дазваляюць істотна зменшыць выдаткі на энергію, але рэканструкцыя патрабуе значных капіталаўкладанняў (інвестыцый). Адной з такіх тэхналогій і з’яўляецца кагенерацыя – адначасовая вытворчасць электраэнергіі і цяпла. Устаноўка вытворчасці адной з вядучых у гэтай галіне фірмы Capstone (ЗША) магутнасцю 1 МВт – гэта сапраўдная міні-цеплаэлектрастанцыя. Яна дазволіць заводу не спальваць газ для сушкі сыравіны, як гэта адбываецца цяпер, а спачатку выпрацоўваць электраэнергію, а ўжо адпрацаваныя газы з тэмпературай 2800С накіроўваць у вежавую сушылку.
Па словах дырэктара завода В. А. Старыковіча, устаноўка поўнасцю забяспечыць патрэбы завода ў электрычнай энергіі і дазволіць эканоміць дарагі газ на сушылцы. Агульная эканомія чакаецца на ўзроўні 300 мільёнаў рублёў у месяц.
Кагенерацыйную ўстаноўку набылі дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы ў 3,4 мільярда рублёў. Яшчэ 1,5 мільярда неабходна знайсці для мантажу і запуску абсталявання.
Віталь Алегавіч паведаміў, што грошы магчыма будуць выдзелены з інавацыйнага фонду і фонду энергазберажэння. Увесці ў строй устаноўку плануецца ў канцы лютага.
Расказаў дырэктар і аб планах на 2011 год. Сітуацыя на заводзе напружаная. Стаіць задача сёлета выйсці на рэнтабельную работу. На перспектыву заводу патрабуецца рэканструкцыя. У пражэктах – будаўніцтва новага цэха, які будзе вырабляць сучасны будаўнічы матэрыял — парызаваную цэглу. Патрабуе рэканструкцыі і цэх №2. Прынцыповае ўзгадненне праекты прайшлі, цяпер неабходна весці праектаванне і шукаць інвестара, бо толькі на новы цэх патрэбна 130 мільярдаў. Цяпер вядуцца перамовы з пастаўшчыкамі абсталявання, пралічваюцца найлепшыя варыянты. Шукаюць інвестараў ў Расіі, паколькі менавіта там асноўны рынак збыту обальскай цэглы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №2 ад 11.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *