Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
Обальскі барэц Дзмітрый Кучмароў (трэнер Пётр Ганушчанка) у вагавой катэгорыі 76 кг заняў  другое  месца на міжнародным турніры, які прайшоў у Гомелі.

Вольная барацьба
На турніры па вольнай барацьбе, які прайшоў у Віцебску, абальчанка Дар’я Любіч перамагла у вагавой катэгорыі 62 кг. Трэніруе спартсменку Пётр Ганушчанка.

Футбол
У суботу ФК “Шуміліна” правёў дамашні матч супраць ФК “Глыбокае”. Нагадае, што ў папярэднім туры “Глыбокае” дома перамагло “Шуміліна”. На жаль, узяць рэванш шумілінскія футбалісты не змаглі. Увесь матч гаспадары атакавалі, стварылі безліч галявых момантаў, не рэалізавалі пенальці, а забівалі пераважна госці. ФК “Шуміліна” – ФК “Глыбокае” – 1:3.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №81 ад 17.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *