Спортивное обозрение

Актуалии Спорт, туризм

Биатлон
Нашы зямлячкі паспяхова выступілі на чэмпіянаце Беларусі па біятлоне, які прахадзіў у Раўбічах.
Майстар спорту па біятлоне Ала Талкач (першы трэнер Генадзь Салапаеў) стала другой сярод жанчын у спрынце і ў гонцы праследвання. У бліжэйшы час Ала ў складзе зборнай Беларусі будзе выступаць на чэмпіянаце Еўропы, які пройдзе ў Германіі.
Другое месца ў спрынце і другое месца ў гонцы праследвання сярод дзяўчат заваявала Марыя Колесень (першы трэнер Генадзь Салапаеў). Па выніках чэмпіянату Марыя трапіла ў склад зборнай Беларусі. Марыя выступіць на юнацкім чэмпіянаце свету па біятлоне ў Фінляндыі.
Ганна Сола (першы трэнер Генадзь Салапаеў)  выступала сярод малодшых дзяўчынак. У яе актыве восьмае месца ў спрынце, сёмае – у гонцы праследвання, чацвёртае – у “гладкай” гонцы.
* * *
У Віцебску прайшло першынство вобласці па біятлоне сярод спартсменаў 1997-1998 гадоў нараджэння.
Гонар нашага раёна абаранялі юныя біятланісты, якіх трэніруе Генадзь Салапаеў. Лепшы вынік сярод шумілінскіх спартсменаў паказаў Кірыл Цюрын, ён выйграў гонку з двума агнявымі рубяжамі і стаў другім у спрынце.
Крыху не хапіла спартыўнай удачы Вользе Гаўрылкінай, яна стала чацвёртай у гонцы з двума агнявымі рубяжамі. У Кацярыны Маслюковай пятае месца ў гонцы з двума агнявымі рубяжамі і шостае ў спрынце.
У камандным заліку зборная нашага раёна заняла выніковае трэцяе месца.
«Снежный снайпер»
Прайшлі раённыя спаборніцтвы па лыжным спорце, стральбе з пнеўматычнай зброі і біятлоне “Снежны снайпер” на прызы прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
У камандным заліку ў групе “А” (школы, у якіх вучацца звыш 100 вучняў) перамаглі спартсмены раённай гімназіі (настаўнік фізкультуры С. П. Вашадок), другімі сталі спартсмены з Обальскай СШ (У. А. Сабаршоў), трэцімі – з СШ №2 (А. В. Навуменка). У групе “Б” (школы, у якіх вучацца менш чым 100 вучняў) прызавая тройка наступная: першае месца – Лаўжанская школа (Ю. М. Мясаедаў), другое – Навікоўская школа (Ю. А. Лапацін), трэцяе – Мікіціхінская школа (А. Я. Асташонак).
У асабістым заліку ў малодшай узроставай групе (2000-2001 гадоў нараджэння) сярод хлопчыкаў перамог Раман Анціпаў з Лаўжанскай школы, другое месца ў Генадзя Ігнатоўскага (раённая гімназія), трэцяе – у Мікіты Рыбчанкі (Мікіціхінская школа). Сяроддзяўчынак не было роўных Аліне Казловай (Лаўжанская школа), дапоўнілі прызавую тройку Ганна Шышканава з Обальскай СШ і Вікторыя Барадуліна з Навікоўскай школы. У старэйшай узроставай групе (1998-1999 гады нараджэння) сярод хлопцаў лепшымі сталі Максім Лапіцкі з Амбросавіцкай школы (настаўнік фізкультуры А. М. Ласянкоў), Кірыл Баркоўскі (раённая гімназія) і Уладзіслаў Васілеўскі (Мікіціхінская школа). Сярод дзяўчат прызавая тройка наступная: першае месца – Таццяна Саўчанка са Слабадской школы (настаўнік фізкультуры У. А. Кучко), другое – Аляксандра Палікіна (Лаўжанская школа), трэцяе – Вікторыя Бяляева (СШ №2).
Па выніках спаборніцтваў сфарміравана каманда, якая будзе выступаць на абласным этапе.
Греко-римская борьба
У Маладзечне прайшоў традыцыйны міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе. У складзе каманды Віцебскай вобласці выступілі і обальскія барцы, якіх трэнеруе Пётр Ганушчанка.
У вагавой катэгорыі 59 кг перамогу заваяваў Уладзіслаў Грачухін. Трэція месцы на турніры занялі Ягор Ганушчанка (вагавая катэгорыя 39 кг), Аляксандр Храмцоў (47 кг), Вадзім Грачухін і Кірыл Чухноў (абодва 53 кг).
Молодёжная спартакиада
У Лётцах прайшла традыцыйная абласная спартакіяда актыву ГА БРСМ “Моладзь – за здаровы лад жыцця”.
У праграме былі спартыўна-гумарыстычныя конкурсы, такія як футбол на снезе, розныя эстафеты. Актывісты таксама ўдзельнічалі ў пейнтбольных спаборніцтвах. Лепшы вынік сярод шумілінскіх удзельнікаў у Ірыны Сінкевіч, якая разам са зборнай камандай стала пераможцай спартакіяды.
Аляксандр Шэдзько
Самбо
Адбыўся абласны чэмпіянат па самба арганізацыйнай структуры Беларускага фізічна-спартыўнага таварыства “Дынама”, якое ўключае ў сябе сілавыя структуры вобласці. У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды ўсіх аддзелаў ўнутраных спраў Віцебшчыны. Дзмітрый Навіцкі – інспектар ДПС аддзялення ДАІ РАУС – заняў у спаборніцтвах трэцяе месца. Віншуем!
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №16 ад 24.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *