Демография Шумилинского района в январе-феврале 2016 года

Актуалии Общество Семья

Віншуем з нараджэннем!

У студзені нарадзіліся:
Барысавіч Валерыя (Кардон)
Галуза Вячаслаў (Шуміліна);
Гаўрылава Ксенія (Шуміліна);
Гоманава Алена (Шуміліна);
Догель Елізавета (Шуміліна);
Маргелаў Вячаслаў (Шуміліна);
Міронаў Арцём (Светласельскі);
Печань Арцём (Шуміліна);
Рыжанкоў Раман (Кардон);
Скітоў Аляксандр (Ляжні);
Тарасенка Уладзіслаў (Непароты);
Федчанка Маргарыта
(Светласельскі);
Шавяка Аніта (Кардон);
Юркевіч Мацвей (Грудзінава).

У лютым нарадзіліся:
Бруева Ганна (Шуміліна);
Васілевіч Варвара (Шуміліна);
Васілевіч Іван (Обаль);
Кірычэнка Кірыл (Сураўні);
Козік Мікіта (Обаль);
Копцелеў Алег (Мікалаева);
Купрыянава Варвара (Мікіціха);
Пахір Рэнат (Амбросавічы);
Рыцараў Мікіта (Сіроціна);
Скрыпкін Раман (Мікіціха);
Сувораў Назар (Шуміліна);
Федчанка Кіра (Дабея);
Хахлоў Святаслаў (Шуміліна);
Цыганкова Дар’я (Лоўша).
За студзень-люты ў раёне нарадзіліся 28 дзетак. На 10 нованароджаных пабагацела Шуміліна, на 4 – Дабейскі і Мікалаеўскі сельсавет. Па трое дзетак нарадзіліся на тэрыторыі Лаўжанскага і Обальскага сельсаветаў, двое – у Светласельскім сельсавеце, па аднаму – у Сіроцінскім і Мішневіцкім.

Шлюбы
Сціплымі на шлюбы выдаліся першыя месяцы года. Ці то сказваецца высакосны год, ці то фінансавая няўпэўненасць. Тым не менш, мяркуйце самі. Толькі на тры новыя маладыя сям’і пабагацела Шуміліншчына ў студзені. У прыватнасці, па аднаму шлюбу было зарэгістравана ў аддзеле загсу райвыканкама, Мікалаеўскім і Обальскім сельвыканкамах.
Шэсць шлюбаў было зарэгістравана ў нашым раёне ў лютым. Адна пара вырашыла аформіць свае адносіны ў аддзеле загсу, дзве – у Обальскім сельвыканкаме, па адной – у Каўлякоўскім, Лаўжанскім і Светласельскім сельвыканкамах.

Разводы
У студзені-лютым суд Шумілінскага раёна разгледзеў  дзесяць спраў аб скасаванні шлюбу. У сямі разведзеных сем’ях ёсць дзеці. Ва ўсіх  выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.  Яшчэ дзевяці сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
У ЗАГСе былі разведзены чатыры сямейныя  пары.

Пазбаўленні бацькоўскіх правоў
У студзені-лютым  судовым рашэннем была пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да свайго непаўналетняга дзіця грамадзянка Медыкава з Сіроціна.

Страты
За студзень-люты ў нашым раёне пайшоў з жыцця 61 чалавек, у тым ліку 9  – працаздольнага ўзросту. Па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту памёр 21 чалавек, ад старасці – 11, ад анкалагічных захворванняў – 3, ад знешніх прычын смерці – 6.
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *