15 верасня – Дзень бібліятэк

Актуалии Культура

15 верасня – Дзень бібліятэк

Паважаныя работнікі бібліятэчнай сістэмы Шумілінскага раёна, ветэраны працы! Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды вашага прафесійнага свята – Дня бібліятэк!

З моманту свайго ўзнікнення бібліятэкі з’яўляюцца нязгаснай скарбніцай ведаў і вопыту, галоўнай крыніцай інфармацыі, культуры і нацыянальнай памяці многіх пакаленняў.
На сучасным этапе многае робіцца для таго, каб бібліятэкі ішлі ў нагу з часам: распаўсюджваецца пералік паслуг для насельніцтва, уводзяцца новыя інфармацыйныя паслугі, камп’ютарызуюцца фонды. Жыхароў аддаленых маланаселеных вёсак абслугоўвае перасоўная бібліятэка.
Паслугі бібліятэк працягваюць заставацца запатрабаванымі ў нашым раёне. Сёння гэта аўтарытэтныя цэнтры духоўных зносін і вольнага часу насельніцтва.
Бібліятэчныя работнікі ўносяць значны ўклад у фарміраванне культурнага патэнцыялу Шуміліншчыны, прывіваючы любоў да добрай кнігі, патрэбнасць у самаўдасканаленні падрастаючага пакалення.
Прыміце словы прызнання за натхняючую працу і пастаянны творчы пошук.
Жадаем вам моцнага здароўя, шырокага кола чытачоў, новых цікавых праектаў, дабрабыту і шчасця.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №72 ад 15.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *