Депутаты Шумилинского райсовета обсудили вопросы образования, профилактики правонарушений, внесли корректировки в бюджет

Актуалии Президент

Сесія раённага Савета дэпутатаў
Эфектыўна выкарыстоўваць сродкі на адукацыю

18 сакавіка пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай адбылася чарговая дваццаць чацвёртая сесія раённага Савета дэпутатаў. У рабоце сесіі бралі ўдзел старшыня райвыканкама А. І. Снараў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. У. Шыцько, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Р. В. Вінакураў, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Л. М. Сцяпанаў. На сесію былі запрошаны кіраўнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў, устаноў адукацыі раёна.

Развіццё сістэмы адукацыі

“Мы падводзім вынікі работы за пяць гадоў адной з буйнейшых і важнейшых галін раёна, якая займаецца навучаннем і выхаваннем нашых дзяцей. У галіне працуе каля тысячы  чалавек, на яе ідзе большая частка выдаткаў раённага бюджэту, ад яе дзейнасці залежыць падрыхтоўка будучых кадраў для ўсіх арганізацый раёна”, – адзначыла ва ўступным слове І. М. Новікава.
З дакладам “Аб выкананні Праграмы развіцця сістэмы адукацыі Шумілінскага раёна на 2011-2015 гады і задачах на 2016 год” выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. В. Мянькова.
Так, дашкольная адукацыя ў раёне прадстаўлена 21 установай (13 дзіцячых садоў і 8 комплексаў “дзіцячы сад-школа”), у якіх выхоўваецца 859 дзяцей (у 2011 годзе было 24 установы і 817 дзяцей). Раён поўнасцю забяспечаны месцамі ў дашкольных установах, дашкольнай адукацыяй ахоплена 75% дзяцей. Адукацыйны працэс забяспечваюць 122 педагога. Утрыманне аднаго выхаванца ў 2015 годзе каштавала 26 мільёнаў 265 тысяч рублёў за год.
Агульную сярэднюю адукацыю забяспечваюць 17 устаноў, у якіх навучаецца 1855 вучняў (у 2011 годзе было 2162 вучня), з 2015 года адзначаецца некаторы рост колькасці вучняў. За пяць гадоў аптымізацыя прайшла ў 14 школах, на 57 чалавек зменшылася колькасць педагогаў. Цяпер навучальна-выхаваўчы працэс вядуць 357 настаўнікаў. Утрыманне аднаго вучня абыходзілася раённаму бюджэту ў 2015 годзе ў 31,2 мільёна рублёў (у некаторых малакамплектных вясковых школах гэтыя выдаткі перавышаюць 100 мільёнаў рублёў), на 2016 запланавана лічба ў 34,1 мільёна.
Для падвозу 278 вучняў выкарыстоўваюцца 7 школьных аўтобусаў. 99,4% вучняў ахоплены харчаваннем, у тым ліку гарачым – 94,6% (на харчаванне пайшло ў 2015 годзе 3,019 мільярда рублёў). З мэтай больш таннага харчавання ў садах і школах вырошчваецца ўласная гародніна, садавіна, бульба.
Ва ўсіх школах раёна створана сістэма работы з таленавітымі і адоранымі вучнямі, штогод праводзяцца прадметныя алімпіяды. За 2011-2015 гады 12 вучняў сталі пераможцамі абласнога этапу алімпіяды. Стабільна расце ўзровень якасці ведаў, які за пяць год павысіўся на 7,2% і складае 49,2%. 100% вучняў займаюцца на факультатывах па розных прадметах. Як вынік, 50,6% выпускнікоў паступілі ў вышэйшыя, 41,8% – у сярэднія спецыяльныя і 3,3% – у  прафесійна-тэхнічныя вучэбныя ўстановы.
Развіваецца ў раёне сістэма спецыяльнай адукацыі, якая ахоплівае 258 дзяцей.
У рамках выканання Дэкрэта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў нядобранадзейных сем’ях” праводзіцца работа па выяўленні фактаў нядобрага становішча ў сем’ях, па абароне інтарэсаў дзяцей. За пяць год 851 дзіця прызнавалася ў сацыяльна-небяспечным становішчы, 881 было зняты з такога ўліку, у тым ліку 584 – на падставе нармалізацыі сітуацыі ў сям’і. У 2011-2015 гадах 102 дзіцяці былі адабраны ў нядбайных бацькоў і прызнаны як маючыя патрэбу ў дзяржаўнай абароне.
Выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыі была арганізавана на падставе асноўных палажэнняў дзяржаўнай ідэалогіі і палітыкі ў сферы адукацыі. Пастаянна праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, акцыі, экскурсіі, якія накіраваны на выхаванне патрыятызму, гонару за Бацькаўшчыну, на пераемнасць і сувязь пакаленняў.  У школах дзейнічаюць піянерскія арганізацыі, пярвічкі “БРСМ”.
І. М. Новікава, А. І. Снараў задавалі шматлікія пытанні, якія канкрэтызавалі і дапаўнялі палажэнні даклада, адзначалі, што па многіх пазіцыях паказчыкі дзейнасці адукацыйнай галіны раёна ніжэй сярэдніх па вобласці, што яна займае неналежнае месца, што вынікі работы ўстаноў адукацыі могуць быць лепшымі.
У ходзе абмеркавання пытання выступілі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў дырэктар раённай гімназіі-інтэрната Л. У. Маладзечкіна і дырэктар Слабадской д/с-СШ А. М. Пузікава, а таксама дэпутат Светласельскага сельскага Савета дэпутатаў загадчык Светласельскага ясляў-сада Л. В. Ястрабава і старшыня Обальскага сельскага Савета дэпутатаў М. А. Будневіч.
Л. М. Сцяпанаў у сваім выступленні засяродзіў увагу на асноўных праблемах галіны: “На сучасным этапе асноўнае назначэнне сістэмы адукацыі – накіраванне дзяцей на спецыяльнасці, якія найперш патрэбныя для раёна. Трэба, каб нашы дзеці вярталіся на сваю радзіму, замацоўваліся і працягвалі нашу справу. Менавіта гэта павінна стаць асноўным крытэрыем ацэнкі дзейнасці ўстаноў адукацыі. Трэба павышаць выніковасць работы і праз яе ацэньваць эфектыўнасць выдаткаваных сродкаў. Варта строга запытаць з кожнага кіраўніка, кожнага педагога за ягоную работу, кожны на сваім месцы павінен працаваць з максімальнай аддачай”.
Леанід Міхайлавіч спыніўся на неабходнасці скарачаць выдаткі: 35 мільёнаў на вучня – гэта самы высокі паказчык у вобласці. Як адзначыў Л. М. Сцяпанаў, грошы трэба лічыць і выкарыстоўваць эфектыўна, бо калі адбудзецца плануемы пераход на фінансаванне ўстаноў адукацыі зыходзячы з нарматыўных выдаткаў на аднаго вучня, малакамплектныя школы проста не выжывуць.
Дэпутаты раённага Савета прынялі рашэнне, у якім вызначалі асноўныя задачы развіцця сістэмы адукацыі раёна на 2016 год.

Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў
З інфармацыяй аб ходзе выканання рашэння раённага Савета дэпутатаў ад 26 чэрвеня 2013 года “Аб рабоце, якая праводзіцца на тэрыторыі раёна па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў” выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама А. Р. Дзмітрэнка. Аналіз дзейнасці аддзела унутраных спраў паказвае, што работа міліцыі палепшылася, але супакойвацца нельга, бо раён займае ў вобласці далёка не лепшыя пазіцыі. Пракурор  раёна С. У. Зайцаў задаў дакладчыку пытанні, якія сведчаць пра недастатковы ўзровень работы супрацоўнікаў міліцыі па прафілактыцы цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.
У прынятым рашэнні адзначана, што за мінулы год і за два месяцы бягучага года адбыліся станоўчыя зрухі па зніжэнні колькасці злачынстваў і правапарушэнняў на тэрыторыі раёна, як у цэлым, так і па асобных катэгорыях. Гэта дазволіла дэпутатам зняць пытанне з кантролю, але ў рашэнні вызначаны задачы па далейшай рабоце раённага аддзела ўнутраных спраў, іншых суб’ектаў прафілактыкі па паляпшэнні крымінагеннай сітуацыі ў раёне і павышэнні ўзроўню прафілактычнай работы.

Карэкціроўка бюджэту
Па трэцім пытанні парадку дня выступіла дэпутат раённага Савета дэпутатаў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка, якая прапанавала ўнесці карэктывы ў раённы бюджэт на 2016 год па асобных артыкулах. Дарэчы, такая карэкціроўка праводзіцца на працягу ўсяго года ў залежнасці ад аператыўных патрэб і эканамічнай сітуацыі. Дэпутаты зацвердзілі рашэнне аб ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне раённага Савета ад 24 снежня 2015 года №79.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



2 комментария по теме “Депутаты Шумилинского райсовета обсудили вопросы образования, профилактики правонарушений, внесли корректировки в бюджет

  1. Да все правильно и красиво написано. Одно только расстраивает, что школы приходится закрывать. А после их закрытия, неминуемо наступает вымирание деревень в которых они находились. Возникает вопрос:»Куда возвращаться бывшим ученикам, после получения ими последующих образований,и так ли они нужны району?» Не хочется думать, что это один из способов борьбы с безработицей, в том смысле, что если некуда возвращаться, так и не надо думать о его трудоустройстве.Ну будем надеяться на лучшее!
    P.S. Автору статьи отдельное спасибо. На этот раз тема «раскрыта», свою зарплату отработал чесно.Удачи!

  2. К сожалению, проблема не в том, что школы закрывают и деревни вымирают, а в том, что деревни вымирают и приходится закрывать школы. Или надо содержать полный штат (иногда работников в школе или саду больше, чем детей) и тратить на одного ученика 100 млн в год.
    Деревни вымирают потому, что нет достойной з/п, достойных условий для жизни и работы. Вот где большой ?.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *