Многие вопросы, поднятые жителями Ковляковского сельсовета, решены оперативно

Актуалии Власть Общество

Інфармацыя аб выкананні заўваг і прапаноў, якія паступілі ў чэрвені ў час правядзення дня работы з насельніцтвам на тэрыторыі Каўлякоўскага сельсавета
Арганізацыямі раёна праведзена пэўная работа па выкананні заўваг і прапаноў, паступіўшых у час правядзення дня работы з насельніцтвам на тэрыторыі Каўлякоўскага сельсавета.
Праведзены водаправод у дом М. І. Пушкаровай па вуліцы Лугавая ў а.-г. Крывое Сяло.
Аналіз пітной вады ў калодзежы ля дома № 28 в. Улазавічы паказаў, што вада адпавядае патрабаванням санітарных норм і правіл.
Загадчыца Каўлякоўскага ФАПа забяспечана веласіпедам, што дазваляе ёй аператыўна аказваць медыцынскую дапамогу насельніцтву.
Праведзена грэйдзіраванне і арганізавана падсыпка праблемных участкаў дарогі па вёсках Духравічы і Харакова. Пад’езд да в. Сінякова перыядычна грэйдзіруецца.
Праезд да грамадзянскіх могілак Белькава пасля правядзення вясенніх палявых работ пракатаны. Праведзены падкос грамадскай пашы а.-г. Крывое Сяло. Жыхарам в. Бялянкава аказана дапамога ў нарыхтоўцы кармоў для асабістых гаспадарак.
У вёсцы Любічы пражывае 24 чалавекі ў 14 дамах. У вёсцы 9 калодзежаў, адлегласць ад якіх адпавядае сацыяльным стандартам.
Праведзена абследаванне тэхнічнага стану жалезабетонных апор ЛЭП у в. Яцукі. Ён адпавядае норме.
З 14 па 18 ліпеня праводзілася праверка. Тэлефонная сувязь працуе бесперабойна. Абанентам растлумачана, што ў выпадку няўстойлівай работы тэлефоннай сувязі трэба звяртацца ў РВЭС па тэл. 108 для аператыўнага рэагавання….
Завяршаецца рамонт комплекснага прыёмнага пункта ў а.-г. Крывое Сяло, пасля чаго ён будзе адкрыты.
З мэтай выканання рэжыму работы аўтамагазінаў спецыялістамі райспажыўтаварыства ўстаноўлены штодзённы кантроль за своечасовым выездам іх на маршрут. Вядучымі таваразнаўцамі штодзённа адсочваецца наяўнасць тавараў у аўтамагазінах згодна асартыментнага пераліку, наяўнасць цэннікаў на ўсе тавары. З мэтай выканання ўмоў захоўвання прадуктаў распараджэннем старшыні райспажыўтаварыства забаронены выезд па маршруце аўтамагазінаў, не забяспечаных халадзільным абсталяваннем.
Халадзільная вітрына ў магазіне в. Навікі адрамантавана, пытанне па замене электраправодкі да яе будзе вырашана да 1.08.2011 г.
Праведзена дадатковае абучэнне прадаўца магазіна в. Полькавічы правілам захоўвання прадуктаў. Вядучым таваразнаўцам устаноўлены кантроль за наяўнасцю тавараў згодна асартыментнага пераліку.
Адрамантаваны калодзеж у в. Івоніна. Пробы вады на аналіз будуць здадзены да 29.07.2011 г.
Рамонт участка дарогі ля дома А. П. Карась у в. Яцукі будзе праведзены ў III квартале бягучага года. Дарожны знак з указаннем пасёлка Заводскі будзе ўстаноўлены ў III квартале бягучага года.
Пытанні аб устаноўцы аўтапавільёна ў в. Бондарава і ўладкаванні прыпыначнага пункту ў цэнтры в. Бялянкава будуць разгледжаны пры фарміраванні плана работы на 2012 год.
У вёсках Кавалеўшчына і Улазавічы ў жніўні 2011 года будуць дадаткова, каб зручна было чакаць аўтамагазін, устаноўлены лаўкі.
Змяніць час адпраўлення аўтобуса па аўторкам з аўтавакзала па маршруце Шуміліна-Пятніцкае не ўяўляецца магчымым.
Разбор пустуючага лядашчага дома ў в. Бондарава будзе праведзены ў IV квартале 2011 года.
Пытанні рамонту дарогі па в. Кавалеў-шчына і агароджання грамадзянскіх могілак у в. Харакова будуць разгледжаны сельскім выканаўчым камітэтам пры фарміраванні плана работы на 2012 год.
Знос аварыйных дрэў на грамадзянскіх могілках вёсак Доўгія і Пятніцкае запланаваны на IV квартале 2011 года.
Праведзена абследаванне будынка дашкольнай групы Крывасельскай дзіцячы сад-пачатковай школы. У жніўні 2011 года будзе праведзены частковы рамонт падлогі ў гульнявым пакоі і перакладзены тры ацяпляльныя печы.
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама.
Надрукавана ў №56 ад 26.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *