Шумилинский лесхоз приглашает всех жителей района принять участие в неделе леса и посадить своё дерево

Актуалии Общество Экология

«Тыдзень лесу-2016”
Добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу-2016” пройдзе ў краіне з 2 па 9 красавіка. Сёлета яна прысвячаецца 30-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Галоўная мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу насельніцтва і грамадскіх арганізацый Беларусі да рашэння задач захавання лесу як нацыянальнага багацця. Акцыя, удзел у якой традыцыйна прымаюць людзі розных прафесій і ўзростаў, заклікана таксама садзейнічаць фарміраванню беражлівых адносін да прыроды, лесу, яго жыхароў. Яна дазваляе лепш спазнаць працу лесаводаў: як ствараюцца новыя лясы і колькі намаганняў трэба прыкласці, каб лясы былі чыстымі і здаровымі.
Штогод у акцыі ўдзельнічае каля 80 тысяч чалавек. Самую актыўную падтрымку лесаводам аказваюць школьнікі, студэнты, маладзёжныя арганізацыі, грамадскія аб’яднанні.
Усе, хто жадае прыняць удзел у “Тыдні лесу-2016”, могуць звяртацца ў ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” (тэл.: 5-16-08, 5-16-10, 5-16-14) ці ў бліжэйшыя лясніцтвы: Мікіціхінскае (5-16-02), Мікалаеўскае (5-16-03), Обальскае (5-16-06), Шумілінскае (5-16-12), Мішневіцкае (5-16-24), Казьянскае (4-48-24).
Ігар ПАПОК, дырэктар
ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”.
Надрукавана ў №24 ад 25.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *