27 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Актуалии Экономика

27 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Паважаныя работнікі і ветэраны жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання насельніцтва!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Прафесіяналізм, адказнае стаўленне да справы работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання – аснова добрага настрою людзей, гарантыя сацыяльнай стабільнасці і грамадскага спакою. Дзякуючы вашай добрасумленнай працы, сістэма жыццезабеспячэння функцыянуе без аварый і перабояў.  Як правіла, многія з вас сустракаюць свята на сваім працоўным месцы. Гэта спецыфіка прафесіі – заўсёды быць на пасту, забяспечваць цяпло і ўтульнасць у дзіцячых садах, школах, бальніцах, жылых дамах.
Прыміце сёння падзяку за вашу нялёгкую працу. Жадаем вам далейшых прафесійных поспехаў, здароўя, бадзёрасці, невычэрпнай энергіі і сіл, шчасця і сямейнага дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №24 ад 25.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *